На нервах іграе неўроз

Для большасці з нас, не спрактыкаваных у тонкасцях ведаў аб прыродзе нервовых клетак, сцвярджэнняў накшталт “нервовыя клеткі не аднаўляюцца” і “ўсе хваробы ад нерваў” павінна быць дастаткова, каб ставіцца да сваіх нерваў беражліва і абачліва — не хвалявацца без прычыны, не звяртаць увагі на дробязі і жыць у гармоніі з сабой. Тым не менш, тая ж большасць жыве якраз наадварот і неўпрыкмет становіцца чарговымі ахвярамі самай што ні на ёсць “хваробы ад нерваў” — неўрозу.

фото: narodnaya-medecina.com.ua

Як з гусака вада?

Неўроз адносяць да групы псіхагенных захворванняў. Аднак не варта палохацца слова “псіхагенныя”. Гэта парушэнні псіхічнай дзейнасці і хваравітыя станы, якія выкліканы рознымі фактарамі, што траўмуюць псіхіку, а ў нашым наскрозь стрэсавым грамадстве гэтых фактараў звышдастаткова, таму парушэнні псіхікі сустракаюцца значна часцей, чым мы думаем. Тым не менш на прыёме ў псіхіятра аказваецца менш за чвэрць хворых на неўроз.

Часцей за ўсё неўроз — гэта наступства перагружанай псіхікі. Наша псіхіка вельмі ранімая, але арганізм да вядомых межаў здольны супраціўляцца (дарэчы, жаночыя слёзы і істэрыкі — гэта таксама ахоўная рэакцыя, такім чынам арганізм не дае сабе перагружацца, перанасычацца адмоўнай энергіяй.) Таму аднаму ўсё “як з гусака вада”, а іншы ўспрымае падзеі занадта “блізка да сэрца”, ды так, што сэрца пачынае даваць збой.

Неўроз можа праяўляцца самым нечаканым чынам: раздражняльнасць, незадаволенасць, пастаянны дрэнны настрой, зніжэнне апетыту, бяссонніца і дэпрэсія — гэта толькі адзін бок, больш або менш блізкі да псіхікі. Калі ж неўроз закранае вегетатыўную сістэму, разблытаць клубок хваравітых адчуванняў значна цяжэй. Часцей за ўсё гэта датычыцца страўнікава-кішачнага тракту і сэрца. Неўроз можа праяўляцца частым сэрцабіццем, “заміраннем” сэрца і да т.п. Можна хадзіць з года ў год да кардыёлага, лячыцца ад тахікардыі адпаведнымі прэпаратамі — і ўсё безвынікова.

Такім чынам, неўрозы павінен лячыць не тэрапеўт і нават не неўрапатолаг, дапамагчы чалавеку выйсці з неўрозу можа толькі псіхіятр. Але тут узнікае яшчэ адна праблема, якая ўнутры кожнага з нас: прызнацца самому сабе ў тым, што мне патрэбен псіхіятр.

Насамрэч не кожны здольны на гэты крок, зазначаюць спецыялісты. На Захадзе гэтай праблемы ўжо даўно няма, у нас жа лічаць, што псіхіятр лечыць толькі псіхічнахворых. На жаль, вельмі вялікі працэнт людзей, якім неабходна дапамога псіхіятра, ідуць па дапамогу да іншых спецыялістаў і нават празорцаў. Асаблівасці неўрозаў у тым, што чалавек усведамляе сваю хваробу і імкнецца яе пераадолець, таму ўсе неўрозы паспяхова лечацца, калі лячэнне своечасовае і адэкватнае. Ніякіх наступстваў пасля эфектыўнага лячэння яны не пакідаюць.

“Нервовыя” людзіАд знясілення нервовай сістэмы па вялікім рахунку не застрахаваны ніхто. І ўсё ж…

Для развіцця неўрозаў немалаважнае значэнне маюць індывідуальныя асаблівасці чалавека і ўмовы яго жыцця. Уражлівасць, ранімасць, надумлівасць, схільнасць да страхаў і асцярог, грубая ўладарнасць, прамалінейнасць, нецярпімасць, няўменне прыслухоўвацца да чужой думкі — усе гэтыя якасці ствараюць умовы для ўзнікнення і працяглага захоўвання адмоўных эмоцый. Эгацэнтрык, які не церпіць пярэчанняў, уступае ў канфлікт, і яго на першы погляд моцная нервовая сістэма, церпячы пастаянныя перагрузкі, хутка здае.

І, як ні дзіўна, на мяжы стрэсу знаходзяцца людзі залішне пунктуальныя, добрасумленныя, адказныя. Хіба адказнасць — адмоўная рыса? Гіпертрафіраваная адказнасць — так. Звышадказны чалавек не сувымярае свае абяцанні са сваімі магчымасцямі, стараючыся зрабіць усё ў жорсткія тэрміны, якія сам сабе ж і прызначае, — і тым самым заганяе сябе ў кут. Часам ён нават не ў стане вызначыць, што ў гэты момант галоўнае, а што — другараднае.

Бывае і прафесійная схільнасць да неўрозаў. Але найбольшае значэнне мае не столькі спецыфіка дзейнасці, колькі сувымернасць сіл і нагрузак, мера каштоўнасцяў, якія кожны вызначае для сябе. Ёсць людзі, якія паставілі сабе мэту што б там ні было дабіцца поспеху. Не лічачыся ні з чым і ні з кім, у тым ліку з сабой, яны ўпарта імкнуцца да невядомага шчасця. А любая праца, звязаная з вялікімі эмацыйнымі нагрузкамі, небяспечная нервовым расстройствам.

У значнай ступені да развіцця неўрозу схільны слабы пол. Бо эмацыйны фон жанчын больш дынамічны і нестабільны: яны часцей улюбляюцца, часцей пакутуюць, гучней праяўляюць свае эмоцыі; яны плаксівыя, ранімыя, лёгка крыўдзяцца і ў думках зацыкліваюцца на псіхатраўмуючай сітуацыі.

Не спрабуйце ўзяць сябе ў рукіІмкненне пераадольваць цяжкасці нармальнае. Чалавеку здаецца, што з многім у жыцці можна справіцца без старонняй дапамогі — “узяць сябе ў рукі”, стрываць, прамаўчаць або проста сысці, можна забыць, паспрабаваць выкрасліць з памяці. Трэба толькі захацець справіцца з бядой, з непрыемнасцямі. Магчыма, кожная асобна ўзятая крыўда, узрушэнне і скандал нічога не значаць. Але разам — кропля па кроплі — яны складаюцца і ў момант “Х” з колькасці пераходзяць у якасць — менавіта так нараджаецца большасць неўрозаў. Як гэта ні дзіўна гучыць, але самае дрэннае, што можа зрабіць для сябе чалавек у стане неўрозу, — гэта паспрабаваць узяць сябе ў рукі. Калі душыць адмоўныя эмоцыі, ніяк не праяўляючы іх, то рана ці позна яны самі знойдуць сабе выхад.

Траўмаваны чалавек, які перажыў асабістае ўзрушэнне, больш за ўсё баіцца яго паўтору. Але калі ён асцярожна і клапатліва хавае свае эмоцыі, то ён наўрад ці ад іх пазбавіцца. У народных традыцыях у рытуал пахаванняў здаўна быў укладзены глыбокі псіхалагічны сэнс. Плакальшчыцы (спецыяльна запрошаныя і навучаныя жанчыны) гучна галасілі: “На каго ты мяне пакінуў?” — гэта значыць, яны гаварылі тое, што адчуваў чалавек, які гаруе, але быў не ў стане выказаць.

Неўроз баіцца гармонііУрачы не стамляюцца паўтараць, што прафілактыка неабходная. Мы ж не стамляемся не давяраць гэтай самай прафілактыцы. У лепшым выпадку ўсе прафілактычныя мерапрыемствы заключаюцца ў прыёме вітамінаў. Аднак, як і ўсякую хваробу, неўроз лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.

  • Давайце сабе разрадку, не назапашвайце адмоўную энергію. Вызваленне ад адмоўнай энергіі — справа асабістая: адзін бярэ фарбы і малюе, другі займаецца спортам, трэці давяраецца дзённіку. Часам нават біццё посуду ў гэтым выпадку меншае зло, чым падарванае псіхічнае здароўе.
  • Калі здарылася нешта дрэннае, ад чаго варта пазбавіцца (не “проста забыць”, а менавіта пазбавіцца), прагаварыце гэта з кім-небудзь. Лепш, калі гэта будзе псіхааналітык, але і сяброўка на кухні — таксама не горшы варыянт. Галоўнае — не маўчыце, не накручвайце сябе і не перагружайце сваю псіхіку.
  • Адпачынак і праца павінны быць абавязкова збалансаваныя. Працагалізм таксама прыводзіць да неўрозу. Трэба пераключаць разумовую дзейнасць на фізічную, як мінімум 30 хвілін у дзень павінна ісці на фізічную нагрузку, заняткі спортам.
  • Сон павінен быць ад 6 да 8 гадзін на суткі. Калі сон парушаны, трэба рабіць прафілактыку паляпшэння сну немедыкаментозным спосабам: своечасова лажыцца, не слухаць гучную музыку, не наядацца перад сном, добра праветрываць пакой.
  • Дадавайце ў свой рацыён больш антыстрэсавых прадуктаў. Аднаўляюць сератанін, які адказвае за спакой, такія прадукты, як тлустыя гатункі рыбы, бананы, памідоры.
  • Шкадуйце сябе, адпачывайце. І лепш, калі гэта будзе сапраўдны душэўны адпачынак. Прагулкі на прыродзе куды лепш за шумную кампанію, прынамсі для вашай псіхікі.
  • Не бойцеся псіхіятраў. Вітаміны і прафілактычныя мерапрыемствы добрыя, але менавіта як прафілактычныя. Калі неўроз ужо ёсць, яго трэба лячыць. Аднымі вітамінамі тут не абысціся. Неўроз не з тых хвароб, якія праходзяць спантанна. Што ж датычыцца самалячэння, то неўроз не насмарк, з якім можна справіцца праз тыдзень, самалячэнне хутчэй прывядзе да ўскладненняў. Псіхіка — рэч далікатная.

Лячэнне неўрозу заўсёды комплекснае: тут і псіхатропныя прэпараты, і курс псіхатэрапіі, якая мае на мэце вырашэнне канфліктнай сітуацыі, і агульнаўмацавальныя сродкі, і фізіятэрапія. А самая простая парада псіхіятраў — не даводзьце сябе да неўрозу, жывіце ў гармоніі з сабой.

Вольга КУЛІНКОВІЧ, Браслаўская звязда

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024