ТЕМЫ

Органы дыхання: 5 сяброў і 5 ворагаў

Дыханне — найгалоўнейшая крыніца жыцця. Чалавек можа пражыць без ежы і вады некалькі дзён, але без паветра самае большае — некалькі хвілін.СЯБРЫ.

Марское ўзбярэжжа. Марское паветра, вільготнае і насычанае мінераламі, паляпшае дыханне і ўзбагачае арганізм карыснымі рэчывамі. Таксама дабратворны для дыхання і хваёвы лес. Хвоя абеззаражвае паветра, ачышчае яго і напаўняе цудоўным водарам. Гуляць па такім лесе і дыхаць у ім на поўныя грудзі — задавальненне і велізарная карысць!

Плаванне. Плаванне не толькі гарманічна развівае цела і мышцы, але і стымулюе павелічэнне жыццёвай ёмістасці лёгкіх. У плыўцоў заўсёды добра развітая “дыхалка”. Але для стымуляцыі дыхання зусім не абавязкова падавацца ў прафесійны спорт — дастаткова рэгулярнага наведвання басейна.

Эфірныя алеі. Некаторыя эфірныя алеі, напрыклад, ментолавы або хвойны, спрыяюць паляпшэнню дыхання. У звычайным жыцці можна наносіць алей на водаралямпу, у выпадку прастуды выкарыстоўваць у інгаляцыі. Увага: некаторыя водары могуць выклікаць алергію!

Правільная пастава. Правільная пастава важная для адэкватнага кровазабеспячэння лёгкіх і адпаведна для нармальнага дыхання. Таму вельмі важна сачыць за паставай і пазваночнікам, штодня па раніцах рабіць гімнастыку і пабольш рухацца.

Вільготная прыборка памяшканняў. Як вядома, пыл, нават хатні, — наймацнейшы раздражняльнік і шкоднік для органаў дыхання. Менавіта таму вельмі важна рэгулярна праводзіць вільготную прыборку ў кватэры, выціраць пыл, мыць падлогу і актыўна праветрываць. Калі ў кватэры празмерна сухое паветра, можна набыць спецыяльны прыбор — увільгатняльнік. З падручных сродкаў для гэтай мэты можна выкарыстоўваць збаны з вадой, расстаўленыя па пакоі, або развешаныя мокрыя ручнікі.

ВОРАГІ.

Курэнне. Курэнне наносіць непапраўную шкоду дыхальнай сістэме, прычым не толькі актыўнае, але і пасіўнае. Дымячы цыгарэтай, вы не толькі атручваеце жыццё сабе, але і блізкім, асабліва дзецям. У курцоў развіваецца хранічны бранхіт, які значна ўскладняе дыханне. Даказана, што цыгарэты спрыяюць развіццю раку лёгкіх. Кідайце курыць!

Загазаванасць. Загазаванасць, запыленасць і іншыя забруджванні паветра небяспечныя для здароўя органаў дыхання. Часцінкі раздражняльных рэчываў асядаюць у лёгкіх, выклікаючы розныя немачы, пачынаючы з алергіі і заканчваючы бронхаэктазамі (неабарачальныя паталагічныя працэсы ў бронхах). Выратаваць ад гэтага можа толькі пераезд з забруджанага месца. Калі няма такой магчымасці, трэба часцей прымаць душ і прамываць нос.

Алергія. Алергічныя захворванні небяспечныя для дыхання. Справа ў тым, што на алерген арганізм рэагуе ацёкам слізістай носа (дыхаць праз нос становіцца немагчыма), а таксама спазмам бронхаў, што ўскладняе дыханне і праз рот. У цяжкіх выпадках алергія можа прывесці да ўдушша і спынення дыхання. Калі вы пакутуеце на алергію, трымайце напагатове антыгістамінныя сродкі.

Застаялае паветра. Застаялае паветра ў памяшканні багатае на вуглякіслы газ, а вось кіслароду ў ім замала. Такім паветрам нельга надыхацца, кроў недастаткова насычаецца кіслародам, адпаведна недаатрымліваюць яго і ўнутраныя органы. Менавіта таму ў любы час года, у любое надвор’е неабходна ў абавязковым парадку праветрываць памяшканне некалькі разоў на дзень.

Гіпадынамія. Маларухомы лад жыцця садзейнічае застою крыві ў малым лёгачным коле кровазвароту. Гэта прыводзіць да цяжкага дыхання і задышкі (адчування недахопу паветра). А вось веславанне, хада на лыжах і валейбол цудоўна развіваюць лёгкія і стымулююць дыханне.

Вольга КУЛІНКОВІЧ, Звязда

фото: bobylewajulia.com

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Белорусские ученые создают полезный фастфуд

30 апреля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Самые полезные для здоровья продукты

30 апреля 2025
Читать новость
СПОРТ

Белорус Шостак признан лучшим вратарем юниорской хоккейной лиги США

30 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Национальное исследование качества образования пройдет в Беларуси в 2026 году

30 апреля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Хакеры заставили нейросети выполнять запрещенные действия

30 апреля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

26 пьяных водителей и 51 бесправник задержаны за выходные в Могилевской области

30 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем