Кавун — гэта не толькі салодкая вадзічка…

Кавун амаль на 90% складаецца з вады, ён нізкакаларыйны — у 100 г мякаці змяшчаецца ўсяго каля 38 ккал, і тыя, хто баіцца за сваю талію, могуць аб’ядацца кавунамі — атлусценне ім не пагражае. Традыцыйна кавун лічаць хутчэй ласункам, чым прадуктам харчавання. А тое, што ён з’яўляецца яшчэ і лекавым сродкам, многія наогул не падазраюць.

Мякаць кавуна змяшчае добра засваяльныя натуральныя цукры, большую частку якіх складаюць фруктоза і глюкоза, меншую — цукроза. Таксама ў кавуне прысутнічаюць вітаміны B 1, B 2, С, РР, фоліевая кіслата, карацін, пекцін, клятчатка і мікраэлементы: калій, магній, жалеза, натрый, кальцый, фосфар і інш. Такі багаты набор пажыўных рэчываў дабратворна ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму, залозы ўнутранай сакрэцыі, спрыяе павышэнню актыўнасці карыснай кішэчнай мікрафлоры.

Кавун здаўна шырока ўжывалі ў народнай медыцыне як мачагоннае пры ацёках нырачнага і сардэчна-сасудзістага паходжання. У цяперашні час кавуны рэкамендуюцца пры такіх уралагічных захворваннях, як цыстыт, нефрыт, піеланефрыт. Вельмі важна, што клятчатка кавуноў змяшчае калій, які падчас прыёму іншых мачагонных лекаў вымываецца з арганізма.

Кавун таксама рэкамендуецца ўключаць у дыету (да 2—2,5 кг свежай мякаці) пры хваробах печані і жоўцевага пузыра, запорах, падагры, артрытах, атэрасклерозе, гіпертаніі, каранарнай недастатковасці. Ён эфектыўны і ў тых выпадках, калі чалавек падвяргаецца вытворчым або бытавым (напрыклад, алкагольнай) інтаксікацыям. Паколькі кавун багаты на жалеза, ён дапамагае пры анеміі. Вялікая колькасць далікатнай клятчаткі дабратворна адбіваецца на страваванні, спрыяе ўзмацненню перыстальтыкі кішэчніка, паскарае вывядзенне халестэрыну.

Пры цукровым дыябеце можна ўжываць кавун, але ў невялікай колькасці. Гэта тлумачыцца тым, што ў спелым кавуне шмат фруктозы, якая лёгка засвойваецца і, у адрозненне ад цукрозы, не выклікае нагрузкі на падстраўнікавую залозу. Але дыябетыкам варта быць вельмі асцярожнымі з салодкімі кавунамі.

Супрацьпаказаны кавун у вялікай колькасці пры метэарызме, паколькі садзейнічае ўтварэнню газаў у тоўстай кішцы.

Дарэчы, кавуном лепш не вячэраць, а то прачняцеся з “мяшкамі” пад вачыма. Асабліва гэта датычыцца тых, хто схільны да ацёкаў.

Для агульнага ачышчэння арганізма пры адсутнасці супрацьпаказанняў прымяняецца так званае “кавуновае галаданне”, калі на працягу 3—4 дзён у ежу ўжываюцца толькі кавуны і чорны хлеб. Інтэнсіўнае выдзяленне мачы падчас гэтай працэдуры прамывае ныркі і мочавыводныя шляхі, выносячы за кошт высокай дынамікі працэсу пясчынкі пяску і дробныя камяні.

“Кавуновае галаданне” прымяняюць таксама ў спалучэнні з прыкладаннем мякаці да пашкоджаных месцаў пры псарыязе і экзэме. Для догляду скуры і яе амаладжэння выкарыстоўваюць маскі з кавуновай мякаці або кавуновага соку — ім прамакаюць складзеную ў некалькі пластоў марлю, якую затым накладваюць на твар і шыю. Праз 20 хвілін марлевую сурвэтку здымаюць, скуру апалоскваюць, наносяць крэм.

У той жа час салодкі плод можа ўтойваць у сабе немалую небяспеку. Справа ў тым, што для кавуна характэрная здольнасць назапашваць у мякаці разнастайныя хімічныя злучэнні (нітраты, фосфар, хлор), якія з’яўляюцца па сваёй прыродзе таксічнымі. У кавуне яны могуць канцэнтравацца ў выглядзе ўшчыльненых камякоў, якія дасягаюць памеру 2—2,5 см. Іх лёгка пазнаць па жоўтым колеры на фоне спелай чырвонай мякаці. Можна, вядома, выразаць нажом змененыя ўчасткі клятчаткі, а астатні кавун з’есці. Але ці варта рызыкаваць здароўем?

Пры пакупцы кавуна абавязкова звяртайце ўвагу на яго вонкавы выгляд. Як правіла, кавуны, якія ўвабралі ў сябе “хімію”, не вытрымліваюць доўгага захоўвання, і з цягам часу на лупіне пачынаюць з’яўляцца круглявыя размякчаныя ўчасткі больш цёмнага колеру. У суседстве з імі мякаць страчвае свае смакавыя якасці і становіцца непрыдатнай да ўжывання. Прычым чым большага памеру кавуны, чым раней яны паспелі, тым вышэйшая верагоднасць назапашвання ў іх непажаданых злучэнняў.

Медыкі таксама не раяць купляць разрэзаныя кавуны, паколькі тут гаворка ідзе ўжо не пра наяўнасці хімічных рэчываў, а пра магчымую рызыку інфіцыявання, асабліва ва ўмовах высокай тэмпературы, не гаворачы ўжо пра мыццё рук прадаўцамі. Таксама не рэкамендуецца набываць кавуны і дыні, якія прадаюцца ўздоўж аўтамабільных трас (сарваны плод “дыхае”, ён лёгка ўсмоктвае таксіны з паветра). А каб не стаць ахвярай дыярэі, мыйце кавуны з гаспадарчым мылам у гарачай вадзе. Пасля гэтага апалосквайце праточнай вадой. Бактэрыі не трапяць у мякаць з бруднай лупіны.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024