Як скласці правільнае меню для падлетка

Перажыць складаны пераходны перыяд падлеткам дапамогуць не толькі парады псіхолагаў, мудрасць бацькоў, але і правільнае харчаванне. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены Гарніцкай, разумна складзенае меню дасягае адразу некалькіх мэтаў.

Мэта 1 — даць энергію. Абмен рэчываў у падлетка адбываецца больш інтэнсіўна, чым у дарослых, і адпаведна, у іх намнога вышэй расход цеплыні і энергіі. Лепшая крыніца энергіі — неачышчаныя вугляводы, клятчатка. Ачышчаныя (мучныя вырабы, салодкае і інш.) хутка выклікаюць прыліў энергіі, а затым яе рэзкі спад. Нерафінаваныя вугляводы — кашы, свежая гародніна і садавіна — вызваляюць энергію паступова.

Мэта 2 — падкінуць “будматэрыял” для гармонаў і ферментаў. Жывёльныя бялкі — мяса, субпрадукты — змяшчаюць увесь набор амінакіслот. У дзень дастаткова дзвюх порцый: на абед — адбіўная з цяляціны, на вячэру — кавалачак адваранай курынай грудкі.

Мэта 3 — падтрымаць імунітэт. Тлустая рыба (тунец, макрэль, ласось, сардзіны) — крыніца тлустых кіслот амега-3, якія дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі, у тым ліку віруснымі.

Мэта 4 — умацаваць косці. Без малочных прадуктаў (тварагу, сыроў, ёгуртаў і г.д.) не абысціся. Патрэба падлетка ў кальцыі амаль у 2 разы перавышае патрэбу дарослага чалавека. Гэты элемент неабходны для інтэнсіўнага росту шкілету і яго структуры.

Мэта 5 — заспакоіць. У меню павінны прысутнічаць прадукты, якія змяшчаюць магній: морква, арэхі, белая фасоля, соя, проса, карысныя для падтрымання нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.

Мэта 6 — палепшыць памяць. Такое рэчыва як халін часам так і называюць — “вітамін памяці”. Халін утрымліваецца ў яечным жаўтку, печані, піўных дражджах, прарошчаным зерні пшаніцы.

Мэта 7 — добра выглядаць. Аўсянка, печаныя яблыкі і іншая садавіна-гародніна, багатая на пекцін, ачысцяць арганізм ад таксінаў, а гуркі (без солі) актывізуюць работу нырак і “прамыюць” арганізм.

Мэта 8 — пераадолець упартасць.
Павышаная ўзбуджанасць і раздражняльнасць у падлеткаў — часта не што іншае як рэакцыя арганізма на парушэнне фосфарна-кальцыевага абмену. Вось чаму ў меню цінэйджараў павінны прысутнічаць прадукты, багатыя на фосфар і кальцый (рыба, малочныя прадукты, зяленіва).

Мэта 9 — перамагчы няўважлівасць. Тут дапамогуць прадукты з вітамінамі В і Е. Запраўляйце салаты з гародніны алеем, давайце свежаадціснуты яблычна-маркоўны сок (3/4 яблычнага і 1/4 маркоўнага). Вітаміны групы В ёсць у зерневым хлебе, зяленіве, сырах і бабовых.

Звязда

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024