Як скласці правільнае меню для падлетка

Перажыць складаны пераходны перыяд падлеткам дапамогуць не толькі парады псіхолагаў, мудрасць бацькоў, але і правільнае харчаванне. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены Гарніцкай, разумна складзенае меню дасягае адразу некалькіх мэтаў.

Мэта 1 — даць энергію. Абмен рэчываў у падлетка адбываецца больш інтэнсіўна, чым у дарослых, і адпаведна, у іх намнога вышэй расход цеплыні і энергіі. Лепшая крыніца энергіі — неачышчаныя вугляводы, клятчатка. Ачышчаныя (мучныя вырабы, салодкае і інш.) хутка выклікаюць прыліў энергіі, а затым яе рэзкі спад. Нерафінаваныя вугляводы — кашы, свежая гародніна і садавіна — вызваляюць энергію паступова.

Мэта 2 — падкінуць «будматэрыял» для гармонаў і ферментаў. Жывёльныя бялкі — мяса, субпрадукты — змяшчаюць увесь набор амінакіслот. У дзень дастаткова дзвюх порцый: на абед — адбіўная з цяляціны, на вячэру — кавалачак адваранай курынай грудкі.

Мэта 3 — падтрымаць імунітэт. Тлустая рыба (тунец, макрэль, ласось, сардзіны) — крыніца тлустых кіслот амега-3, якія дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі, у тым ліку віруснымі.

Мэта 4 — умацаваць косці. Без малочных прадуктаў (тварагу, сыроў, ёгуртаў і г.д.) не абысціся. Патрэба падлетка ў кальцыі амаль у 2 разы перавышае патрэбу дарослага чалавека. Гэты элемент неабходны для інтэнсіўнага росту шкілету і яго структуры.

Мэта 5 — заспакоіць. У меню павінны прысутнічаць прадукты, якія змяшчаюць магній: морква, арэхі, белая фасоля, соя, проса, карысныя для падтрымання нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.

Мэта 6 — палепшыць памяць. Такое рэчыва як халін часам так і называюць — «вітамін памяці». Халін утрымліваецца ў яечным жаўтку, печані, піўных дражджах, прарошчаным зерні пшаніцы.

Мэта 7 — добра выглядаць. Аўсянка, печаныя яблыкі і іншая садавіна-гародніна, багатая на пекцін, ачысцяць арганізм ад таксінаў, а гуркі (без солі) актывізуюць работу нырак і «прамыюць» арганізм.

Мэта 8 — пераадолець упартасць.
Павышаная ўзбуджанасць і раздражняльнасць у падлеткаў — часта не што іншае як рэакцыя арганізма на парушэнне фосфарна-кальцыевага абмену. Вось чаму ў меню цінэйджараў павінны прысутнічаць прадукты, багатыя на фосфар і кальцый (рыба, малочныя прадукты, зяленіва).

Мэта 9 — перамагчы няўважлівасць. Тут дапамогуць прадукты з вітамінамі В і Е. Запраўляйце салаты з гародніны алеем, давайце свежаадціснуты яблычна-маркоўны сок (3/4 яблычнага і 1/4 маркоўнага). Вітаміны групы В ёсць у зерневым хлебе, зяленіве, сырах і бабовых.

Звязда

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем