Як абараніць арганізм ад гельмінтозу

Боль у суставах, “блукаючыя” мышачныя болі, асабліва ў суправаджэнні хранічнай стомленасці або дэрматалагічных праблем, могуць аказацца сімптомамі таго, што ваш арганізм падвергнуўся нападу гельмінтаў (у прастамоўі — глісты). Пра апошніх, калі гаворка ідзе пра дарослых жыхароў цывілізаваных краін, нават успамінаць не вельмі прынята.

Нягледзячы на тое, што сёння модна практычна любое захворванне тлумачыць наяўнасцю ў арганізме гельмінтаў, узровень “паразітарнай” дасведчанасці ў грамадстве даволі нізкі. Ёсць мноства пытанняў, на якія мы не заўсёды ведаем адказ.

Глісты становяцца прычынай не толькі кішэчных расстройстваў. Іх жыццядзейнасць можа стаць ускоснай прычынай дэпрэсіі (у выніку інтаксікацыі арганізма), хваробы печані або артрыту. Вядомыя выпадкі, калі “насельнікі” аблюбоўвалі сустаўныя сумкі, выклікаючы запаленне, або нават мышачную тканку, утвараючы гранулёмы і забіраючы з крыві частку пажыўных рэчываў, асабліва вітамінаў.

Ад заражэння гельмінтамі няма імунітэту. Няважна, ці будзе гэта від, распаўсюджаны ў нас, або прышэлец з экзатычных месцаў. Пасля вызвалення арганізма ад паразітаў неўспрымальнасць да паўторнага заражэння не выпрацоўваецца. Рызыка стаць ахвярай гельмінтаў павышаецца пры паніжаным агульным імунітэце.

Як такой сезоннасці заражэння глістамі не існуе. У зімовы перыяд працэнт захварэлых ніжэйшы, але жыццёвы цыкл гельмінтаў такі, што яйкі, трапіўшы ў арганізм чалавека, актывізуюцца ў любую пару года.

Хто тут?

Ці ёсць у гельмінтаў свая геаграфія? Якія віды чалавечых паразітаў распаўсюджаныя ў нашай краіне?

На сёння ў свеце вядома больш як 300 відаў гельмінтаў, якія могуць выклікаць захворванне ў чалавека. У нас распаўсюджана каля 30-ці. Пераважна гэта разнавіднасці, якія лакалізуюцца ў кішэчніку, але сустракаюцца і паразіты органаў жоўцевыдзялення, печані, лёгкіх, мышцаў. Часцей за ўсё выяўляюцца аскарыды, вастрыцы, воласагалоў, трыхінелы; радзей свіны цэпень, таксакары, цэркарыі і інш. Аднак, паколькі цяпер у любым месцы шмат прыезджых, у тым ліку з Азіі, Афрыкі, — расце колькасць заражэнняў новымі відамі, з’яўляюцца рэдкія, экзатычныя паразіты, якія раней у нас не сустракаліся.

Праверка на жыўца

Што рабіць з “нашэсцем”? Магчыма, варта ўспомніць пра старую добрую традыцыю здаваць аналізы ў спецыялізаваныя лабараторыі, асабліва калі вам ужо працяглы час “неяк не па сабе”.

Перш чым “пазбаўляцца ад паразітаў”, варта пацвердзіць іх наяўнасць у арганізме. Прамая дыягностыка зможа выявіць саміх гельмінтаў, іх фрагменты, лічынкі або яйкі. Ускосная дыягностыка вызначыць другасныя змяненні, што адбыліся ў арганізме ў выніку жыццядзейнасці глістоў. Пасля агляду ўрач-інфекцыяніст зможа дакладна сказаць, якія аналізы неабходныя. Але часцей за ўсё на аналіз бяруць кал, мачу, кроў, рэктальную слізь. Радзей даследуюць змесціва прасвету дванаццаціперснай кішкі, жоўць, макроту, мышачную тканку.

Група рызыкі

У групу рызыкі ўваходзяць у першую чаргу людзі, якія маюць кантакт з жывёламі. Сюды ж можна аднесці турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў, жыхароў сельскай мясцовасці. Асаблівую ўвагу варта ўдзяляць дзецям, паколькі яны часта не захоўваюць правілы гігіены.

Гельмінты пранікаюць у арганізм чалавека з ежай, вадой, пры кантакце з забруджанай зямлёй, праз крывасмокаў. Каб знізіць рызыку заражэння, неабходныя элементарныя меры бяспекі: агародніну і садавіну (асабліва, калі яны мелі кантакт з зямлёй) трэба старанна мыць, мяса варыць або смажыць не пакідаючы крыві, рыбу варыць або добра саліць. Сырую ваду можна піць толькі заведама чыстую. Ваду сумнеўнай чысціні неабходна кіпяціць. Перад ядой, пасля працы з зямлёй, пасля наведвання прыбіральні трэба абавязкова мыць рукі цёплай вадой з мылам. Пасля кантакту з сабакамі і катамі таксама неабходна мыць рукі (асабліва пасля прагулак), а саміх гадаванцаў рэгулярна лячыць ад гельмінтаў. Варта засцерагацца ад крывасмокаў. Калі ў вас ёсць падазрэнні на магчымасць заражэння, звярніце ўвагу на сваё самаадчуванне. Гельмінтозы лягчэй дыягнастуюцца ў пачатковай стадыі. Заражэнне суправаджаецца наступнымі сімптомамі: павышэнне тэмпературы, гіпатанія, зніжэнне актыўнасці і працаздольнасці, агульная слабасць і раздражняльнасць, болевыя адчуванні ў вобласці суставаў і мышцаў, сверб скурнага покрыва і сып, ацёчнасць тканак.

Лячэнне гельмінтозаў праводзяць спецыфічнымі супрацьгліснымі сродкамі. Прымяненне большасці сучасных прэпаратаў не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і прызначэння слабіцельнага. Аднак напярэдадні і ў дзень лячэння рэкамендуецца выключыць з рацыёну цяжкую, тлустую ежу, прадукты з высокім утрыманнем грубай клятчаткі. Лячэнне хворых на гельмінтоз у вострай стадыі пры выражаных сімптомах право-
дзяць у стацыянары, каб пазбегнуць пабочных рэакцый алергічнага характару.

Узровень трывожнасці

Ці падзяляюцца гельмінты на вельмі небяспечных і “сярэдніх”? Наколькі вялікая рызыка заразіцца сапраўды страшным гельмінтам накшталт пячоначнага смактуна, які можа ўяўляць пагрозу для жыцця?

Усе гельмінты небяспечныя. Справа нават не ў тым, да якога віду гельмінт адносіцца, а ў лакалізацыі — куды трапіць. Смяротна небяспечнае пападанне ў мозг або органы зроку. Небяспечныя выпадкі заражэння печані, нырак, падстраўнікавай залозы, лёгкіх.

Заражэнне пячоначным смактуном магчымае пры ўжыванні чалавекам сырой або недастаткова праваранай рыбы. Таму, каб звесці рызыку заражэння да мінімуму, дастаткова адмовіцца ад патэнцыяльна небяспечных прадуктаў: струганіны з сырой марожанай рыбы, “жывой” шчупаковай ікры і да т.п.

Яшчэ адно небяспечнае “звяно” — гэта каты. Захаванне гігіены і своечасовае абследаванне і лячэнне хатняга гадаванца прадухіляе заражэнне гаспадара.

Фітатэрапія супраць паразітаў

Самалячэнне ў выпадку гельмінтозу гэтаксама неабгрунтавана, як пры любым іншым захворванні. Аднак для прафілактыкі заражэння глістамі фітатэрапеўтычныя сродкі цалкам прыдатныя.

Антыпаразітарны хатні сродак № 1 — свежы часнок. Рэгулярна дабаўляйце яго ў салаты, супы і асабліва ў мясныя стравы. Эфектыўная ў барацьбе з глістамі і цыбуля. З яе можна прыгатаваць настой: здрабніць 1 галоўку цыбулі рэпчатай сярэдняй велічыні, заліць шклянкай халоднай гатаванай вады, настойваць на працягу 10—12 гадзін і працадзіць. Піць па 1/3 шклянкі адзін раз на дзень. Пры неабходнасці праз 7—10 дзён курс паўтарыць.

Глістагоннае дзеянне аказваюць морква і маркоўны сок, грэцкія арэхі, лясныя суніцы, гранат (асабліва сок).

Наступную хатнюю зброю супраць паразітаў не прынята ўжываць у ежу, хоць яна таксама цалкам даступная. Гаворка ідзе пра звычайны горкі палын, наймацнейшы прыродны антысептык і глістагонны сродак. Сухая трава палыну прадаецца ў аптэках. Фітатэрапеўты рэкамендуюць праводзіць спецыяльную палынную чыстку хоць бы раз на год: восенню або вясной (у сакавіку—красавіку). На працягу тыдня перад кожным прыёмам ежы варта праглынаць невялікую колькасць (“на кончыку нажа”) сухога палыну. Сухі палын, у адрозненне ад адвару, вельмі эфектыўна ўздзейнічае на ўсёй працягласці стрававальнага тракта. Палын уваходзіць у склад практычна ўсіх глістагонных зёлак. Увага! Гэта моцнадзейны сродак, таму наконт яго ўжывання і дазіроўкі неабходна пракансультавацца з урачом.

Звязда

фото: dobrozdravin.ru

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024
В МИРЕ

Солдаты ВСУ массово дезертируют, заявил экс-советник НАТО

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как заработок влияет на скорость старения

3 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет сегодня в школах и ссузах

3 мая 2024
СПОРТ

Соболенко пробилась в финал турнира WTA-1000 в Мадриде

3 мая 2024
Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024