Тры дні паміж вёскамі Прыбар і Старая Трасна Быхаўскага раёна праходзіў 42-гі турыстычны злёт школьнікаў (фото)

Маштабнае раённае мерапрыемства пачалося з урачыстага яго адкрыцця ў 14 гадзін 17 мая, а хвілін праз дваццаць пайшоў такі лівень, што ўсе схаваліся ў палаткі. Праўда, вадзяная залева гэтак жа хутка спынілася, як і пачалася. І вось ужо школьнікі шчыруюць каля сваіх палатак, займаючыся патрэбнымі справамі разам з выкладчыкамі. А бліжэй да вечара пачаліся спаборніцтвы, якія працягваліся на наступны дзень. Хлопчыкі і дзяўчынкі мераліся сіламі ў тэхніцы пешаходнага турызму, у турысцкай эстафеце, у конкурсах песні, насценных газет, экалогіі і быту. Барацьба была не толькі напружанай, а і цікавай, за ходам якой уважліва сачылі вопытныя суддзі, справядліва ацэньваючы вынікі намаганняў рабят.

Дырэктар ГУДО “Быхаўскі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі” Сяргей Астанкаў, арганізатар і кіраўнік злёту, паведаміў вынікі спаборніцтваў.

Па тэхніцы пешаходнага турызму 1-е месца заняла каманда Абідавіцкай СШ, 2-е месца — СШ №1 г. Быхава і 3-е  — СШ №2 горада.

У турысцкай эстафеце перамагла СШ №1 г. Быхава, на 2-е месца выйшла каманда Абідавіцкай СШ, на 3-е — гімназіі.

На конкурсе песні 1-е, 2-е і 3-е месцы падзялілі паміж сабою Абідавіцкая СШ, гімназія і Гадылёўская СШ.
Пастараліся школьныя рэдкалегіі, рыхтуючы на разгляд журы свае насценныя газеты.

У выніку 1-е месца дасталося гімназіі, 2-е  — Баркалабаўскай СШ, 3-е — СШ №1 г. Быхава.
Падчас конкурсу экалогіі і быту вызначыліся каманды гімназіі, СШ №1 г. Быхава і Смаліцкай СШ, якія занялі, адпаведна, 1-е, 2-е і 3-е месцы.

У агульнакамандным заліку 1-е месца ўпэўнена заняла СШ №1 г. Быхава, 2-е — Абідавіцкая СШ і 3-е — гімназія.
І ўсё ж, як прынята казаць у такіх выпадках, перамагла школьная дружба, бо хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу трох дзён не толькі жылі ў палатках пад шатамі дрэў, каля старога русла ракі Днепр, а і самі гатавалі ежу на вогнішчах, уладкоўвалі свой быт, спявалі пад зорным небам песні, танцавалі на дыскатэках, дзе кожны знайшоў сабе новых сяброў.

Адметнай рысай сёлетняга злёту стала тое, што да яго далучыліся раённая піянерская арганізацыя, якой 19 мая споўнілася 90 год, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, райваенкамат і раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, райкам ГА «БРСМ»,  райспажыўтаварыства, не кажучы ўжо аб аддзелах адукацыі, па справах моладзі, фізкультуры, спорту і турызму, унутраных спраў райвыканкама, якія рыхтавалі злёт, ахоўвалі дзяцей. І ўсё прайшло добра.

Дык вось у рамках ваенізаванай гульні “зарніца” таксама не абыйшлося без насценнага друку. Лепшыя “баявыя лісткі” адпаведнай тэматыкі выпусцілі Баркалабаўская, Грудзінаўская, Абідавіцкая, Чырвонаслабодская, Чырвонабеларуская школы, а ў конкурсе “Юны прапагандыст”  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях лепей за ўсіх аформілі свае насценныя газеты Вараніноўская базавая, Гадылёўская і Ніканавіцкая сярэднія школы.

Згодна выніковага пратаколу праведзенага злёту “Юных выратавальнікаў-пажарных” у рамках 42-га раённага злёту школьнікаў з 22 каманд 1-е месца заняла каманда гімназіі, 2-е —  Абідавіцкай  і 3-е — Смаліцкай сярэдніх школ.

На падвядзенні вынікаў спаборніцтваў у апошні дзень злёту іх пераможцы атрымалі не толькі дыпломы, а і каштоўныя падарункі.

Арганізацыю гэтага масавага мерапрыемства высока ацаніў старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, які на сваёй нарадзе ў панядзелак выказаў падзяку ўсім, хто яго арганізоўваў і праводзіў, аказваў тую ці іншую дапамогу.

Мікола КОЛАСАЎ,
Таццяна ЯЎСЕЕВА (фота).

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Сирень: ломать или не ломать?

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Мининформ объявляет старт аккредитации журналистов на «Славянский базар»

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как Быхов отметил Первомай

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

В деревне Гаи Могилевского района пройдет торжественное мероприятие “Героям победного мая!”

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024