Развіццё ў Беларусі шахматнага спорту абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

Развіццё ў Беларусі шахматнага спорту абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

Развіццё ў Беларусі шахматнага спорту, а таксама правядзенне XLV Сусветнай шахматнай алімпіяды абмяркоўвалася напярэдадні на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі шахмат Аркадзем Дварковічам. Форум пройдзе ў жніўні 2022 года. У той жа час ФІДЭ плануе перабудаваць сваю работу для развіцця шахматнага спорту. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць развіцця самых розных відаў спорту ў нашай краіне, а таксама павіншаваў Аркадзя Дварковіча з нядаўнім абраннем на высокую пасаду. Перад галоўным стартам у Мінску таксама пройдуць Кубак свету па шахматах сярод жанчын у 2020 годзе, Кубак свету сярод мужчын у 2021-м.

А вось развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін і вырашэнне крызісу ў Данбасе абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Яўгенам Марчуком — афіцыйным прадстаўніком Кіева ў трохбаковай кантактнай групе. Госць адзначыў пазітыў у двухбаковых кантактах пасля Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што нашы дзяржавы могуць значна дадаць у гандлі. Палітык расказаў беларускаму лідару наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны і адчувальных момантаў у перагаворным працэсе па пытаннях спынення агню і абмену заложнікамі. Каляднае перамір’е, аб якім дамовіліся ў Мінску напрыканцы мінулага года, дапамагло значна скараціць колькасць абстрэлаў. У цэлым Марчук адзначыў, што ў нас створаны камфортныя ўмовы для працы трохбаковай кантактнай групы.

www.tvr.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Wildberries в Беларуси: новый склад и поддержка бизнеса

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Предписание МАРТ: за что наказали ЛОДЭ и другие компании

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Рассрочка по оплате ЖКУ: как получить помощь в Беларуси

25 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Акция «Внимание — дети!»: правила безопасности на дорогах

25 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Концерт-реквием «Каждый третий» в Казани: обсуждение Лукашенко и Минниханова

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси на неделю: дожди, холод до +9°С, улучшение к выходным

25 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем