У Беларусі змяніліся правілы перапланіроўкі жылля

Днямі ўступила ў правамоц Пастанова Савета міністраў, якая вызначыла новы парадак перабудовы і перапланіроўкі памяшканняў.

imagesТак, законна зрабіць яшчэ адзін паўнавартасны пакой на балконе зараз не атрымаецца. Паводле новай пастановы, усталяванне ацяпляльных прыбораў на балконах і лоджыях забаронена. Нават калі такая перабудова была зроблена раней, уладальнік кватэры павінен будзе прадаставіць дакументы, якія даказваюць законнасць дзеянняў. У адваротным выпадку, прыйдзецца вярнуць інжынерныя сеткі ў першапачатковы стан.

Атрымаць больш цяпла для сваей кватэры за кошт нарошчвання ацяпляльных батарэй зараз таксама забаронена, адзначылі ва ўпраўленні жыллева-камунальнай гаспадаркі Магілеўскага аблвыканкама. Таксама новы дакумент забараняе любую перабудову вентыляцыйных сістэм, дадалі спецыялісты.

Некаторыя працы патрабуюць узгаднення і распрацоўкі праектнай дакументацыі. У прыватнасці, гэта датычыцца змен у апорных канструкцыях, пераносу ручнікасушыльніка, электрычных разетак і выключальнікаў. Прасцей за ўсе, па новых правілах, замяніць вокны і зашкліць балкон. Гэтыя працы не патрабуюць распрацоўкі праектнай дакументацыі. А значыць – уладальніку кватэры будзе дастаткова звярнуцца ў мясцовы орган улады і абслуговую камунальную арганізацыю за ўзгадненнямі. І ужо пасля атрымання дазволу можна зашкляць балконы і лоджыі, а таксама замяняць аконныя запаўненні.

Але не ўсё так сумна для аматараў перабудоўлі ўласных кватэр. Замяніць у кватэры міжпакаевыя дзверы, ванну або ўнітаз Савет міністраў дазволіў і зусім без якіх-небудзь узгадненняў.

rm.tvrmogilev.by

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Предупрежден — значит вооружен

18 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Исследовали костные останки найденные в Быховском районе

18 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские предприятия и организации примут участие в Мировой атомной неделе в Москве

18 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Число электромобилей в Беларуси к концу 2025 года может вырасти до 50 тыс. 

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Осторожно, палы!

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем