У Магілёве прайшло пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы Магаблвыканкама
У Магілёве прайшло пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы Магаблвыканкама з удзелам помочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова і намесніка міністра інфармацыі краіны Дзмітрыя Шытко, на якую запрашаліся кіраўнікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць СМІ.
Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Андрэй Кунцэвіч у сваім дакладзе прааналізаваў дзейнасць друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, адзначыў рост агульнага тыражу газет, назваў выданні, у якіх яшчэ ёсць рэзерв, каб займець яшчэ большую колькасць чытачоў. Гэта Шклоўская газета “Ударны фронт”, Магілёўская “Прыдняпроўская ніва”, Быхаўская “Маяк Прыдняпроўя”.
Наш “Маяк Прыдняпроўя”, Хоцімскі “Шлях Кастрычніка” Андрэй Міхайлавіч назваў і адзінымі пакуль раённымі выданнямі, якія ўключаны ў каталог belkiosk, by, што дае магчымасць людзям падпісвацца і атрымліваць газету ў электронным выглядзе.
Ішла таксама гамонка аб асвятленні ў СМІ рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012” у Горках, падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве 1 верасня сёлятнега года.
Прадстаячаму святу папярэднічаў Год кнігі, які, адзначыў Андрэй Міхайлавіч, газеты, радыё, тэлебачанее асвятлялі актыўна. Наш “Маяк Прыдняпроўя” таксама, што асабліва добра з улікам распачатага ў кастрычніку мінулага года праекта “Творцы нашага краю”, які працягваецца і зараз.
У сёлетні Год беражлівасці варта нарошчваць актыўнасць асвятлення пытанняў эканоміі і беражлівасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.
Галоўны рэдактар гарадской газеты “Бабруйскае жыццё” Аляксандр Казак падзяліўся набыткамі пасля таго, як газета пачала замест двух разоў у тыдзень выходзіць адзін раз, у фармаце штотыднёвіка. Агульная колькасць старонак нумароў ўзрасла з 16 да 32, а вось штатны расклад застаўся ранейшым, пад 16 старонак. І нарошчваць яго ніхто не збіраецца. Няма такой магчымасці, бо няма грашовых сродкаў.
У гэтай сітуацыі Аляксандр Канстанцінавіч закрануў таксама праблему кадраў. Калі ў савецкія часы журналістаў рыхтаваў толькі Белдзяржуніверсітэт, то цяпер у дадатак іх рыхтуюць і ў рэгіянальных ВНУ. Але творчых спецыялістаў па-ранейшаму не хапае. Чаму? Таму што яны імкнуцца на працу ў фірмы, а не ў газеты.
Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шытко, адзначаючы дасягненні ў інфармацыйных тэхналогіях, падкрэсліў наспеўшую неабходнасць растлумачваць чытачам, слухачам і гледачам сутнасць парадстаячага пераходу на лічбавае тэлебачанне, у выніку чаго значна палепшыцца якасць паказу. Ужо сёлета першым на так званую лічбу з 1 жніўня сёлетняга года пяройдзе Асіповіцкі раён, затым, паэтапна, астатнія. У 2015 годзе сённяшняга аналагавага тэлебачання не стане зусім.
Насельніцтва да гэтага павінна падрыхтавацца: купіць сабе новы тэлепрыёмнік, калі наяўны не падыходзіць пад лічбавае ТБ, альбо займець да яго неабходную прыстаўку.
Паступова зжывае сябе правадное радыёвяшчанне, але адключаць агулам яго ніхто не збіраецца. Гэта будзе рабіцца прадумана, не ва ўрон слухачам сельскай мясцовасці. Дарэчы, сёлета ў лістападзе правадное радыё адзначыць сваё 80-годдзе.
Аб павышэнні эфектыўнасці СМІ, усёй ідэалагічнай работы вёў гамонку памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, які падзякаваў прысутных за добрае ідэалагічнае забеспячэнне прайшоўшых летась значных грамадска-палітычных мерапрыемстваў, напомніў, што галоўнае сёння ў ідэалагічнай дзейнасці — індывідуальная работа з чалавекам.
Мікола КОЛАСАЎ.