Паўтары гадзіны праходзіла сустрэча старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева з працаўнікамі СВК «Следзюкі»

Паўтары гадзіны праходзіла сустрэча старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева з

Дзмітрый Калееў

працаўнікамі СВК «Следзюкі», але на гэта ніхто не звяртаў увагі, бо ішла шчырая, даверчая размова.

Кіраўнік раёна завітаў да вяскоўцаў не адзін, а з начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, раённых службаў, каб тыя пры неабходнасці маглі не толькі патлумачыць тую ці іншую праблему, а і дапамагчы яе вырашыць, калі ёсць такая магчымасць.

З ім былі таксама выконваючы абавязкі старшыні праўлення СВК “Следзюкі” Ігар Бульбакоў і старшыня Следзюкоўскага сельвыканкама Жана Кірылава.

З самага пачатку размовы

Міхайлавіч зазначыў, што не хоча, каб яна ператварылася ў самасправаздачу ці самабічаванне, а хоча даверчага дыялогу, каб кожны мог сказаць усё набалелае, задаць любое сваё пытанне. І напомніў, што ў лепшыя савецкія часіны калгас імя Ільіча, правапераемнікам якога стаў цяперашні сельскагаспадарчы кааператыў, быў высокарэнтабельным, атрымліваў і рэалізоўваў да 40 працэнтаў усёй сельгаспрадукцыі раёна. Потым сітуацыя змянілася ў горшы бок. І ў многім не па віне вяскоўцаў. Вось і трэба яе папраўляць, каб мець высокія надоі, прывагі, болей прадаваць дзяржаве малака, мяса, збожжа, гародніны. А будзе расці рэалізацыя, прама прапарцыянальна ёй будзе расці і зарплата.

Дзмітрый Міхайлавіч асабіста наведаў комплексы і фермы гаспадаркі, бачыў там нямала недахопаў, даваў даручэнні па іх ухіленню, гаворачы пры гэтым, што калі ўсё зробіце належным чынам, пачнеце нармальна карміць жывёлу, своечасова займацца прафілактыкай яе захворванняў, а калі яна захварэе ўсё ж, то і лячыць, прытрымлівацца тэхналагічных патрабаванняў, вынікі не прымусяць доўга чакаць. І вось цяпер ён цікавіўся ў загадчыкаў фермаў, начальнікаў комплексаў, як тыя паправілі сітуацыю за прайшоўшы месяц, наколькі павялічыліся надоі і прывагі, а значыць і заробкі людзей. Аказалася, што людзі дзеля агульнай справы, сябе асабіста пастараліся.

На комплексе “Днепр”, да прыкладу, сярэднесутачныя прывагі на абодвух перыядах адкорму буйной рагатай жывёлы дасягнулі 616 грамаў. Няблага.

Аператары, даглядчыкі, механізатары, будаўнікі цікавяцца пачаргова сваімі заробкамі за студзень. Перад старшынёю райвыканкама ляжаць ведамасці і ён называе тую ці іншую суму не толькі за першы месяц сёлетняга года, а і за апошні месяц мінулага, каб параўнаць. Параўнанне паказвае, што заробкі ўзраслі. Скажам, цялятніца Таццяна Палякова ў снежні мінулага года зарабіла 1188 тысяч рублёў, а ў студзені сёлетняга ўжо 5 мільёнаў. Гэта ні што іншае, як вынік стараннай працы.

Увогуле заробкі ўзраслі нават у вартаўнікоў, бо і яны працуюць на канчатковы вынік.

Будаўнікі сваімі цяперашнімі заробкамі не задаволены, але яны, па-першае, не ўсе дні працавалі, а па-другое, не рацыянальна выкарыстоўвалі сваю рабочую сілу. Скажам, там, дзе павінны былі працаваць тры чалавекі, працавала ледзьве не ўся брыгада. І грошы, якія выплацілі  б траім, падзялілі на ўсіх. Такая вось простая арыфметыка.

Наракалі вяскоўцы на якасць ранейшых будаўнічых работ пры ўвядзенні новых дамоў і пакінутае на будаўнічай пляцоўцы смецце па вуліцы Камсамольскай, цікавіліся тэлефанізацыяй свайго жылля і станам вуліц у Следзюках, дзе якія месцамі варта падсыпаць і прагрэйдзіраваць дарогу, выказвалі незадавальненне рыжаю пітною вадою ў Грудзінаўцы і гэтак далей.

Ім адказвалі сам Дзмітрый Калееў, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалай Быстрыцкі, дырэктар УКВП “Быхаўрайвадаканал” Аляксандр Курбацкі, упамянёныя Ігар Бульбакоў і Жана Кірылава. Па іх словах, некаторыя пытанні будуць вывучацца на месцы цяпер, каб прыняць правільнае рашэнне, некаторыя вясною, калі з глебы сыдзе снег і яна падсохне. А ў адносінах рыжай пітной вады Аляксандр Іванавіч пагадзіўся, што гэтую праблему варта вырашаць. У вадзе насычанасць жалезам вышэй санітарнай нормы. Да таго ж частку вадаправода складаюць паліэтыленавыя трубы, а частку — металічныя, якія ржавеюць. Таму калі нішто не перашкодзіць, то метал заменяць на поліэтылен, пабудуюць станцыю абезжалезавання вады. І гэта ў бліжэйшай перспектыве.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў напрыканцы сустрэчы нацэліў калектыў СВК на актыўнае развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, параіў яму развіваць прыдарожны сервіс, бо каля аўтамагістралі Магілёў-Гомель акрамя кавярні “Быхаўчанка” ды аграсядзібы “Ёлкі-палкі” болей нічога няма. Так што скарыстоўвайце момант. Тады  з’явіцца магчымасць купіць сабе новы аўтобус замест зношанага цяперашняга, бо на ўсё патрэбны грошы. А яны з неба не падаюць, іх зарабляюць цяжкаю сялянскаю працаю паўсядзённа. І іншага шляху няма.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Золотовалютные резервы Беларуси на 1 мая составили $8,442 млрд

7 мая 2024
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию в Могилевском облисполкоме 11 мая проведет Сергей Савицкий

7 мая 2024
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси стал доступен еще один способ бесконтактной оплаты

7 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

Церемония инаугурации Путина пройдет сегодня в Кремле

7 мая 2024
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил работников радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню Победы, пройдет во всех школах Беларуси 7 и 8 мая

7 мая 2024
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх