Прамая лінія рэдакцыі “МП”: Людзі цікавіліся таксама пустуючымі будынкамі былога кафэ «Спадчына»

На прамую лінію рэдакцыі ў канцы сакавіка патэлефанавала ўсяго некалькі чытачоў, але іх званкі вызначаліся заклапочанасцю аб далейшым лёсе пакінутых некалі будынкаў, добраўпарадкаванасці гарадскіх вуліц, паводзінах падлеткаў, стану зялёных насаджэнняў і гэтак далей.

Людзі цікавіліся пустуючымі будынкамі былога кафэ «Спадчына» каля Кастрычніцкай плошчы, з якога пачалі ўжо знікаць бляшаныя лісты даху, былога памяшкання раённага суда па вуліцы Савецкай, якое таксама занядбана, абліцаваным кафляю будынкам каля райунівермага па вуліцы Леніна, ад якога засталіся толькі сцены. Што з імі будзе далей?

Цікавіліся людзі і тым, чаму падлеткі адкрыта ходзяць па вуліцах горада з бутэлькамі піва ў руках, п’юць яго, хоць у грамадскіх месцах гэта забаронена, і ніхто не прымае мер. За гандлёвым цэнтрам «Удобный» у мікрараёне Быхаў-1, бліжэй да стадыёна, ёсць пафарбаваныя домікі для гульняў дзяцей. Толькі дзяцей там не бачна. У іх, кажучы маладзёжным слэнгам, тусуюцца тыя ж самыя падлеткі. Што яны там робяць — не цяжка здагадацца.

Некаторых жыхароў названага мікрараёна абурыла спілоўка дрэў па вуліцы Авіяцыйнай з левага боку, ад перакрыжавання калі ехаць у напрамку адміністрацыйнага будынка УКП «Жылкамгас». Па іхніх словах, там паклалі каля двух дзесяткаў добрых дрэў, у асноўным бяроз. Навошта? Дрэвы трэба садзіць, а не масава вынішчаць.

Былі званкі-скаргі на нахабных вдзіцеляў легкавых аўтамабіляў, якія не прапускаюць людзей нават на пешаходных пераходах. Гэта для нас не навіна. Такое можна бачыць часта. Асабіста мне ў другой палове суботняга дня 31 сакавіка давялося бачыць іншае, ад чаго ажно разявіў рот. Іду, значыцца, з жонкаю з вуліцы імя Касценіча па пешаходных плітах у напрамку гаражнага кааператыву «Альбатрос». Побач з пешаходнаю праходзіць аўтамабільная дарога ў суцэльных ямінах. Па іх і рухаюцца легкавікі, перавальваючыся з адной выбаіны ў другую. І раптам… прама па плітах насустрач едзе светлага колеру іншамарка, за рулём якой маладая дама. Едзе прама на нас. Ад нечаканасці мы спыніліся, абурана махаем рукамі. Дама спакойна аб’ехала, павярнула ўправы, кіруючы машыну ў бок варот СШ №2 г. Быхава, куды спакойна і паехала. Хутчэй за ўсё ў плавальны басейн. Гэта ўжо супернахабства! Транзітны нумар таго аўтамабіля — 7537 ВА6. Пацікаўцеся ім, даішнікі.

А зараз скажу наступнае. Ніхто з тэлефанаваўшых на прамую лінію людзей не назваў чамусьці свайго прозвішча, хоць і цікавіўся. Я сябе называю, яны — не. І толькі Вера Нароўская з вуліцы Маладзёжнай нашага горада сябе назвала адразу, а затым разам з мужам прыехала ў рэдакцыю, каб грунтоўней пагаманіць аб сваёй праблеме, якая тычыцца ўсіх жыхароў гэтай вуліцы, па якой трэба засыпаць гравіем яміны, а потым пусціць грэйдзер. Калі падсохне

Мікола Леўчанка. 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024