Святкаванне Масленіцы і народнае гулянне “Провады зімы”

Святкаванне Масленіцы і народнае гулянне “Провады зімы” адбыліся ў мінулую нядзелю пры цёплым, сапраўды перадвясновым надвор’і на Кастрычніцкай плошчы раённага цэнтра і сабралі шмат жыхароў горада і ягоных гасцей.

фото: september-t.ru

Традыцыі і абрады провадаў зімы і сустрэчы вясны характэрны для жыцця і побыту нашага народа яшчэ з дахрысціянскіх часін і былі звязаны з пачаткам навагодняга цыкла. Таму, да прыкладу, і абрад спалення чучала Масленіцы падаваўся як знішчэнне ўсяго старога, спарахнелага і трухлявага і вызваленне месца для новага, маладога, лепшага, стварэння “новага свету”. З персанажам Масленіцы звязаны таксама прабуджэнне зямлі ад зімовага сну і яе  новая ўрадлівасць, пладавітасць жывёлы і людзей.

З прыняццем хрысціянства на Беларусі старажытныя народныя традыцыі пачалі звязвацца з культавымі і азначалі падрыхтоўку да вялікоднага посту.

Артысты раённага цэнтра культуры ў тэатралізаваным прадстаўленні паказалі гледачам гэтыя бакі народных традыцый, а таксама спрадвечную барацьбу Дабра са Злом праз такіх міфічных героеў як Зіма, Вясна, Баба-Яга, Пост і іншых. Як у рэшце рэшт і мусіць быць, Дабро адольвае Зло, што і сімвалізавалася ў знішчэнні чучала Масленіцы на абрадавым ачышчальным вогнішчы.

Удзельнікі святкавання мелі магчымасць таксама паслухаць тэматычную канцэртную праграму, якую ім прапанавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці шэрагу ўстаноў культуры раёна, скарыстацца паслугамі шматлікіх гандлёвых кропак з іхнімі масленічнымі блінамі, шашлыкамі і іншымі святочнымі стравамі ды таварамі, паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах. Для іх працавалі спецыяльна падрыхтаваныя пляцоўкі раённага спажывецкага таварыства, ААТ “Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне”, цэнтра дзіцячай творчасці, раённага цэнтра культуры, адзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Кірмаш продажу сваёй прадукцыі арганізавалі сельгаспрадпрыемствы раёна. Там на прылаўках філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ”, СВФ “Лудчыцы” ААТ БыхаўРАПТЗ”, УКСП “Саўгас “Вараніно”, СВК “Валадарскі”, “Следзюкі”, “Навабыхаўскі” гараджане мелі магчымасць прыдбаць па прыймальных коштах і добрай якасці агародніну, мяса, збожжа, парасят і іншае.

Пры жаданні, кожны наведвальнік гэтага свята здолеў задаволіць свой густ як у маральным, культурна-забаўляльным, так і ў спажывецка-матэрыяльным плане.

 

Мікалай Ахрыменя.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем