СМІ свае задачы выконваюць

Сёлетняя калегія ўпраўлення ідэалагічнай работы работы аблвыканкама па выніках прайшоўшага года пачалася з прэзентацыі кнігі вядомага на Магілёўшчыне гісторыка і краязнаўцы, пісьменніка Мікалая Барысенкі “1941-й: пылаюўіе рубежі Днепра і Сожа”. Мікалай Сяргеевіч расказаў аб стварэнні свайго твора. Падзякаваў тым, хто актыўна дапамагаў яму яе рыхтаваць. Таму прыемна было пачуць прозвішчы быхаўскіх пошукавікоў Сяргея Жыжыяна і Ларысы Папковай.

Аналіз работы рэгіянальных СМІ зрабіў начальнік  упраўлення Андрэй Кунцэвіч. Ён падкрэсліў, што тыражы шэрагу выданняў, у тым ліку і нашага “Маяка Прыдняпроўя”, ўзраслі, але трэба імкнуцца таксама да росту самаакупнасці. Сёння самаакупнай з’яўляецца толькі “Асіповіцкі край”, наблізілася да яе паказчыкаў Клімавіцкая “Родная ніва”. Астатнім раёнкам трэба ў гэтым накірунку нямала працаваць. Нам таксама, самаакупнасць “МП” хоць і вышэй сярэднеабласнога паказчыка на 4,5 працэнта, але да поўнай самаакупнасці яшчэ далекавата.

У ліку чатырох газет, якія часцей іншых на сваіх старонках скарыстоўваюць беларускую мову, Андрэй Міхайлавіч назваў і быхаўскую.

Дакладчык казаў таксама аб неабходнасці палепшыць вёрстку і дызайн рэгіянальных СМІ, пераходзіць з двухразовага выхаду ў свет на штотыднёвікі там, дзн гэта апраўдана. Першай адзін раз на тыдні і на 16-ці старонках яшчэ летаст пачала выходзіць Хоцімская раёнка, нядаўна яе прыкладу паследавала Слаўгарадская. Ганна Мармузевіч, галоўны рэдактар Хоцімскай газеты, потым у сваім выступленні гаманіла аб сваіх новаўвядзеннях, але ведаючы іх кадравыя праблемы і тое, што да нядаўнега часу там нават кіраўнікі выданняя часта мяняліся, мяне яе словы не пераканалі. Тут, як кажуць, спачатку сем разоў адмерай, а потым адзін раз адрэж.

Ішла таксама гамонка аб сайтах газет, райвыканкамаў і сайт Быхаўскага райвыканкама, яго прадстаўнічая візітка была пастаўлена ў прыклад іншым.

Аб неабходнасці пераходу на штотыднёвыя выданні гаварыў таксама намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч. Ён пагадзіўся з прапановаю Андрэя Кунцэвіча ўвесці ў штат раёнак адзнаку адміністратара сайта. Такая неабходнасць ужо наспела. Таму Уладзімір Уладзіміравіч паведаміў, што міністэрства ўжо выйшла з такою прапановаю ў адпаведныя інстанцыі.

Пераканаўча гаманіў памочнік Прэзідэнта краіны — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Асабліва аб выніках роацы і яе аплацке. Многія нашы крыкуны, падкрэсліў ён, працуюць так, што нават налічаныя ім заробкі завышаны. І спаслаўся ў якасці прыкладу на вытворчае аб’яднанне “Белшына” ў Бабруйску. На гэтым вялізным прапрыемстве, якое пастаўляе сваю прадукцыю ў многія краіны свету, людзі стаяць у чарзе, каб атрымаць работу, з 2005 года. Толькі работа рабоце розніца. На высокааплачваемую спецыяльнасць, скажам, вулканізатаршчыка, які зарабляе ў месяц 11 і болей мільёнаў рублёў, канкурэнцыі няма. Там жа шкодныя ўмовы працы. А вось уладкавацца… прыбіральшчыцамі жадаюць многія. Вывады рабіце самі.

Адной дзяўчыне захацелася вялікіх грошай. Ледзь не на каленях прасіла ўзяць яе ў цэх. Узялі, але там яна не вытрымала нават года. Звольнілася.

Генадзь Міхайлавіч казаў таксама аб эфектыўнасці праводзімых у калектывах адзіных дзён інфармавання, які павінен займаць не болей паўгадзіны, каб марна не траціць дарагі час, аб патрыятычным выхаванні моладзі на баявым жыцці ветэранаў афганскай вайны.

Свае меркаванні па некаторых спрэчных момантах выказаў таксама галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Рошчанка.

Старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Дуктаў нагадаў прысутным аб сёлетнім Годзе кнігі, у які мы адзначылі 130 (?) гадовы юбілей класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, аб плённай працы пісьменнікаў Магілёўшчыны, сярод якіх ён назваў і аўтара гэтых радкоў. А па заканчэнні калегіі ўручаліся ўзнагароды. Загадчык аддзела ідэалагічнай работы нашага райвыканкама Дзмітрый Ігнацьеў з рук Андрэя Кунцэвіча атрымаў Ганаровую грамату ўпраўлення за шматгадовую, добрасумленную працу, уклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі.

             Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх