Спрашчаецца парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу

У Беларусі сістэмна спрашчаецца парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ № 602, якім унесены змяненні і дапаўненні ў палажэнне аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу, выкладаючы яго ў новай рэдакцыі.

Асноўнае змяненне дзеючага парадку камандзіравання за граніцу ў тым, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца не Прэзідыумам Савета Міністраў, а прэм’ер-міністрам або кіраўнікамі адпаведных дзяржорганаў. Пры гэтым захоўваецца неабходнасць атрымання згоды Прэзідэнта на прыняцце рашэнняў аб камандзіраванні за граніцу намеснікаў прэм’ер-міністра і кіраўнікоў дзяржорганаў. Як растлумачылі ў прэс-службе, гэта забяспечыць аператыўнае прыняцце рашэнняў і скарачэнне службовай перапіскі.

Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Потепление до +28: синоптики обещают теплые выходные в Беларуси

24 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Обмен пленными: Беларусь провела гуманитарную миссию для России и Украины

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Мишустина и Мантурова

24 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские товары: МАРТ ввел норматив для торгового ассортимента

24 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка к отопительному сезону: Быховский район регистрирует паспорта готовности

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Товарооборот с Архангельской областью: техника, ВПК и продовольствие — перспективы сотрудничества

24 августа 2026
Читать новость

Архивы