Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны

У спісе ўзнагароджаных 74 чалавекі. Гэта работнікі прамвытворчасці, лясной гаспадаркі, транспартнай галіны, медыцыны, адукацыі, навукі, культуры, спорту і СМІ. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, дасягненні высокіх вытворчых і творчых паказчыкаў, асабісты ўклад у развіццё галін нацыянальнай эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.

Міхаіл Мясніковіч уручае медаль Францыска Скарыны нашай зямлячцы салістцы ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Таццяне Лазоўскай. Фота БЕЛТА.

Узнагароджваючы прадстаўнікоў будаўнічай галіны, прэм’ер-міністр адзначыў, што дзяржава інвеставала значныя сродкі ў тэхнічнае перааснашчэнне будаўнічых арганізацый, нарошчванне магутнасцяў домабудаўнічых камбінатаў і трэстаў, а таксама вытворчасць будматэрыялаў. У наступным годзе гэтыя інвестыцыі павінны прынесці эфектыўную аддачу.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў прамысловага комплексу, Міхаіл Мясніковіч нагадаў пра неабходнасць павелічэння экспарту прадукцыі. “Нарошчванне эфектыўнага экспарту тавараў — гэта абавязковая ўмова для работы прамысловых прадпрыемстваў і беларускай эканомікі ў цэлым у 2012 годзе, — падкрэсліў ён. — Толькі высокая дабаўленая вартасць і канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках здольны даць тыя $1,5 млрд дадатнага сальда знешняга гандлю, на якія мы разлічваем, каб канчаткова замацаваць пазітыўныя працэсы на валютным рынку”.

Больш эфектыўна павінна працаваць і лясная гаспадарка. У наступным годзе ўрад разлічвае атрымаць ад галіны высокую аддачу.

Узнагароджваючы работнікаў устаноў адукацыі, прэм’ер-міністр адзначыў, што іх веды і педагагічны талент — важнейшыя інвестыцыі ў будучыню краіны. Беларускай эканоміцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, энергічныя бізнэсмены, кіраўнікі і крэатыўныя вучоныя.

Звяртаючыся да работнікаў культурнай сферы і мастацтва, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дасягненні беларускай творчай інтэлігенцыі даюць магчымасць папаўняць фонды культурнай спадчыны краіны.

Кіраўнік урада пажадаў усім узнагароджаным здароўя, шчасця і дабрабыту. “Мы ганарымся вашымі поспехамі, дзякуй за вашу добрасумленную працу і творчае стаўленне да справы”, — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

 

Звязда


Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024