ТЕМЫ

У прэс-цэнтры райвыканкама

З самага пачатку апаратнай нарады ў панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін праінфармаваў яе ўдзельнікаў аб прайшоўшай у Чэрыкаўскім раёне выязной сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, якая разглядала актуальныя пытанні навядзення і падтрымкі належнага парадку на зямлі.

Пытанні гэтыя характэрныя таксама для нашага раёна. Нам ёсць над чым працаваць, і ў гэтым напрамку трэба неадкладна актывізаваць сваю дзейнасць зацікаўленым раённым службам, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, сельвыканкамам. Зямля не павінна пуставаць, а эфектыўна выкарыстоўвацца, прыносіць карысць людзям, дзяржаве. Варта ўсё добраўпарадкаваць: лесапасадачныя палосы, месцы адпачынку людзей і г. д.
Выконваючы абавязкі начальніка РАНС Аляксандр Ясеў праінфармаваў аб прайшоўшых у раёне комплексных вучэннях з органамі кіравання і сіламі раённага звяна тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС, якія паказалі высокую гатоўнасць быхаўчан, хаця называліся некаторыя хібы.
Паколькі заканчваецца жніво, варта хутка ўбіраць пасля камбайнаў салому, каб паспяхова правесці сяўбу азімых. Таму кіраўнік раёна распарадзіўся выдзеліць у дапамогу аграрыям магутныя МАЗы з прычэпамі для выканання такой працаёмкай работы.
Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Грудаў адразу папярэдзіў, што запраўляць вялікагрузныя аўтамабілі будуць толькі біяпалівам, а то ёсць вадзіцелі, якія ад яго адмаўляюцца нібыта па прычыне горшай, чым у звычайнага паліва, якасці. Толькі гэта не так. Біяпалівам запраўляюцца не толькі збожжаўборачныя айчынныя камбайны з замежнымі рухавікамі, а і аналагічныя імпартныя машыны. Працуюць яны нармальна. Але справа ў тым, што біяпаліва мае зялёны колер, не прадаецца на аўтазаправачных станцыях. Яго не ўкрадзеш, каб прадаць, як звычайнае. Таму і ўпарцяцца тыя, хто хоча нажыцца такім шляхам. Ды начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Андрэйчыкаў нагадаў, што за такое злачынства яму дадзена права накладваць на злодзея штраф да 50 базавых велічынь (1 велічыня — 35 тысяч рублёў). Калі зловяць яшчэ, то штраф будзе яшчэ большы. А злоўленыя ёсць. Так што не трэба выпрабоўваць свой лёс.
Ішла таксама прынцыповая гамонка аб падрыхтоўцы да зімы. Тут тлумачэнні давалі дырэктар УКП “Жылкамгас” Уладзімір Мілюкоў і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалай Быстрыцкі. Робячы выснову, Мікалай Кароцін запатрабаваў ад кіраўніка камунальнага прадпрыемства зрабіць усё, каб болей да гэтай размовы не вяртацца. Усе аб’екты да працы ў асенне-зімовы перыяд неабходна грунтоўна падрыхтаваць.
Неабходна таксама дапамагчы вяскоўцам убраць іх соткі, засеяныя збожжавымі культурамі, а ў далейшым вынесці такія пасевы з прысядзібных участкаў і ўвесці іх у асноўны севазварот. Гэта будзе выгадна як самому чалавеку, так і сельгаскааператыву, паколькі ў агульным севазвароце камбайн з 7-8 мятровай шырыні захопу жняяркаю будзе высокапрадукцыйна працаваць. На гародах жа манеўраваць яму даволі праблематычна.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем