ТЕМЫ

Камбайнеры СВК “Валадарскі” – першыя тысячнікі

У спаборніцтве экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў раёна першымі пераадолелі тысячны рубеж па намалоту зерня камбайнеры СВК “Валадарскі” Уладзімір Панцэр (на здымку №1 — злева) і Аляксандр Шынялёў. Скарыстаўшы вельмі спрыяльнае надвор’е мінулых выхадных, высокую ўраджайнасць хлебнай нівы, яны напрыканцы працоўнага дня, у нядзелю, дасягнулі гэтага выніку.
Зранку ў панядзелак з важкай працоўнай перамогай у полі іх павіншаваў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Грудаў. Ён уручыў перадавікам жніва Падзякі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў аграпрама, каштоўныя падарункі.

Такога ж ушанавання ўдастоіўся і вадзіцель СВК “Следзюкі” Аляксандр Саўкін (здымак №2), які яшчэ на мінулым тыдні выйшаў на другую тысячу перавезенага збожжа. На збожжавым таку ў аграгарадку Грудзінаўка яго віншавала і ўручыла ўзнагароды старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мірончык.

У той жа дзень з яе рук атрымалі заслужаныя ўзнагароды таксама вадзіцелі-тысячнікі Ігар Мінчанкоў з УКСП “Саўгас “Вараніно” і Юрый Самалётаў з філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ”.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем