Сення Міжнародны дзень роднай мовы

У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, як ніколі востра паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці. Паколькі менавіта мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа. І гэтак жа мова адрознівае беларускую нацыю ад іншых – аб гэтым на апошняй сустрэчы з супрацоўнікамі Акадэміі навук нагадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выступае за паступовае развіцце роднай мовы ў грамадстве.