Быхаўскі ліцэй — «кузня» талентаў

У установе адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №5» г.Быхава шмат увагі надаецца развіццю творчых здольнасцяў навучэнцаў, прафесійнай іх арыентацыі. Веды на павышаным узроўні, якія даюць педагогі, дазваляюць дзецям прымяніць іх на практыцы, прымаючы ўдзел у даследчай пошукавай працы.
У ліцэі створаны для гэтага ўсе ўмовы: сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, працуюць гурткі, спартыўныя секцыі, пазнавальна творчыя аб’яднаннi.
Мэтанакіраваная праца праводзіцца па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Ужо на працягу многіх гадоў у ліцэі створаны ваенна-гістарычны музей Чырванасцяжнай Смаленскай марской ракетоносной авiцыйннай дывізіі. З году ў год музей папаўняецца новымі цікавымі экспанатамі. Ёсць макеты самалётаў, ваеннага гарадка,нават бартавы аварыйны самапісец (так званая «чорная» скрыня), вышынны марскі выратавальны касцюм, калiматорны прыцэл, астракомпас,радыёстанцыя самалёта ТУ-16, вельмі шмат фатаграфій і іншых гістарычных матэрыялаў аб дывізіі, якая размяшчалася ў Быхаве.
За рэалізацыю адукацыйнага праекта «Выкарыстанне патэнцыялу музея ў патрыятычным выхаванні» музей баявой Славы 57 МРАД быў узнагароджаны дыпломам на другім Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» У канцы мінулага года, юныя экскурсаводы, занялі I месца ў конкурсе «Мая малая Радзіма», у намінацыі «Гарады раённага падпарадкавання», за што таксама былі ўзнагароджаны дыпломам.
Калі ліцэістам прапанавалі паўдзельнічаць у абласным этапе конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці Саюзнай дзяржавы «Таленты 21 стагоддзя», яны таксама з задавальненнем прадставілі і з гонарам абаранілі свае даследчыя працы.
Адна з іх — экскурсія па ваеннаму гарнiзону, ўключала ў сябе і відэафільм «Рэха халоднай вайны», пра гісторыю роднага краю і ваеннай дывізіі. Удзельнік праекта Міхаіл Каспартаў, навучэнец 11 класа, кіраўнік і аўтар праекта настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Сяргей Пятровіч Кулаеў(на здымку1). Іх праца заняла на абласным конкурсе II месца.
Таксама дыпломам другой ступені адзначана работа вучня 10 «В» класа абласнога ліцэя №5 г.Быхова Кірыла Абрамовіча, кіраўнік, настаўнік інфарматыкі Андрэй Уладзіміравіч Бельскі. Дарэчы, iх унікальная распрацоўка аўтамабіля заслугоўвае асаблівай увагі (на здымку2). Бо, створана незвычайная канструкцыя аўтамадэлі, якая рухаецца па лініі. Больш за тое, нашы землякі прайшлі ў фінал конкурсу, які пройдзе зусім хутка ў Санкт-Пецярбургу.
І літаральна на днях, зусiм на іншым абласным конкурсе адзначана яшчэ адна праца навучэнца 10 класа ліцэя Аляксандра Шашура. Якi на літаратурны конкурс “У нашай памяці жыве”,прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці паэта-франтавіка Аляксея Васільевіча Пысіна падаў свой верш “Абаронцам Айчыны”. Юнак атрымаў дыплом I ступені Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна і абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, а ў падарунак кнігу “У Дняпра на Магутным плячы”.
А яшчэ колькі не рэалізаваных ідэй і праектаў у настаўнікаў і ліцэістаў…
Наталля ЛЕВАЧКОВА