З поглядам у будучыню

З поглядам у будучыню

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Лудчыцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Тамара Лацапнёва не толькі вучыць роднай мове школьнікаў, а і другі год з’яўляецца кіраўніком этнаграфічнага музея.

лудчицы 022

Функцыянуе гэты музей у школе з 1998 года. У ім 197 экспанатаў асноўнага фонду і 36 – дадатковага. Аснову музейнай экспазіцыі складае інтэр’ер сялянскай хаты, у якой прадстаўлены шматлікія прадметы сялянскага побыту: гліняны посуд, лапата для выпякання хлеба, грэбень для часання льна, калаўрот і шмат чаго іншага. Сярод экспанатаў – вялікая калекцыя вышытых абрусаў, ручнікоў.

Вучні наведваюць музей на пазакласных мерапрыемствах, у час беларускіх святаў, як, напрыклад, “Вячоркі”. На экскурсіі прыязджаюць і вучні іншых школ.

Тамара Рыгораўна адзначае, што вельмі важна расказваць дзецям пра іх прадзедаў, захоўваць тое нямногае, што засталося, і па магчымасці працягваць збор патрэбных матэрыялаў. Школьнікі з задавальненнем наведваюць музей, разглядаюць экспанаты, бо многія з іх прынеслі самі, знайшоўшы некаторыя ў хатах сваіх бабуль і дзядоў.

У музеі таксама можна ўбачыць панараму вёскі Лудчыцы, якую дзяўчаты і хлопцы зрабілі самі. У будучыні менавіта такой школьнікі жадалі б бачыць сваю вёску. Тут запланаваны нават бальніца, гіпермаркет.
Акрамя гэтага Тамара Лацапнёва займаецца з дзяўчынкамі ў гуртку “Майстрыха”. На занятках школьніцы вырабляюць розныя падзелкі (на здымку).

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Горячая линия по профилактике гепатитов

31 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Красный Крест проведет акцию «Соберем детей в школу»

31 июля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

В Беларуси выбрали лучших экспортеров 2024 года

31 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

До Br9,7 тыс. вырастут в Беларуси субсидии на организацию своего дела

31 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Попался с поличным: житель Быхова похитил солярку

31 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Раскрыт секрет, кто влияет на решения Трампа по Украине

31 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем