ТЕМЫ

Важным накірункам работы ў Макранскім ВПК з’яўляецца адраджэнне нацыянальнай культуры

Важным накірункам работы ў Макранскім ВПК з’яўляецца адраджэнне нацыянальнай культуры

DSCN9785Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любві да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы. Аблічча кожнай нацыі вызначаюць нацыянальная культура, мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі, а ў першую чаргу – мова. Таму абавязак кожнага з нас – дасканальна авалодаць роднай мовай.

А якая яна, наша беларуская мова? Так, гэта матчына мова, мова нашых бацькоў і дзядоў, родная мова. Яе неабходна берагчы, песціць, лелеяць як дзіця, бо без мовы няма народа, няма нацыі, няма краіны. Толькі родная мова натхняе нас на высакародныя ўчынкі, а ў цяжкія хвіліны штурхае на самаахвярнасць. Толькі роднае слова здольнае лекаваць душу чалавека. Гістарычнае мінулае, патаемнасць будучага, дзень учарашні, сёняшні і заўтрашні – усё для народа заключаецца ў родным слове.

Важным накірункам работы ў ВПК з’яўляецца адраджэнне нацыянальнай культуры. Фальклор з’яўляецца скарбніцай духоўных каштоўнасцей народа, яго мастацкім летапісам, захавальнікам багацейшых нацыянальных традыцый, здольнасцей. У вуснай народнай творчасці знайшлі грунтоўнае адлюстраванне грамадскае і сямейнае жыццё народа, яго вераванні і памкненні, сацыяльныя і эстэтычныя ідэалы, нормы звычаёвага права, погляды на чалавека і сусвет.

Фальклор аднаўляе сувязь часоў, мацуе выпрацаваныя стагоддзямі традыцыі, на лепшых узорах створанага народам мастацтва фарміруе эстэтычныя пачуцці беларусаў. Вучні ВПК прымаюць непасрэдны ўдзел у пастаноўцы фальклорна – этнаграфічных свят: “Добры вечар, шчодры вечар!”, “У госці да восені”, “Запаліце зоркі памяці і надзеі, або Абрад святкавання Дзядоў”, у іншых мерапрыемствах.

На пачатку 2014/2015 навучальнага года ў ВПК пачаў дзейнічаць этнаграфічны куток. Мэта яго – далучэнне вучняў да нацыянальнай культуры беларускага народа, развіццё краязнаўства і захаванне гісторыка – культурнай спадчыны роднага краю. Былі вызначаны задачы: вывучэнне багатай і невычэрпнай мастацкай спадчыны; выхаванне асобы з глыбокай духоўнасцю праз нацыянальнае, эстэтычнае. На працягу некалькіх гадоў вучні, настаўнікі, бацькі дапамагалі збіраць экспанаты нашага кутка.

Сёння этнаграфічны куток закліканы выканаць галоўную сацыяльную функцыю духоўнага і патрыятычнага выхавання школьнікаў, а таксама функцыю культурна – асветніцкай дзейнасці. Ён валодае спецыфічнымі, уласцівымі толькі яму сродкамі ўздзеяння. Экспазіцыі этнаграфічнага кутка фарміруюць у дзяцей эмацыянальна афарбаваныя адносіны да тых ці іншых падзей мінулага.

Этнаграфічны куток уяўляе сабой інтэр’ер сялянскай хаты. Усё тут проста і мэтазгодна, падпарадкавана той жыццёвай мудрасці, якая выпрацоўвалася стагоддзямі. У кутку сканцэнтраваны этнаграфічны матэрыял: традыцыйныя сельскагаспадарчыя і рамесніцкія прылады працы, хатняе начынне, прадметы побыту беларусаў.

Даматканыя вырабы адметныя сваімі дэкаратыўнымі вартасцямі: вышытыя сурвэткі, льняны абрус, вышытая прасціна, вышытыя крыжыкам карціны, рознакаляровы дыван і такія ж ручнікі. Ёсць прадметы ткацтва і вырабы гаспадарчага прызначэння. Вельмі часта гэты матэрыял выкарыстоўваецца ў разных мерапрыемствах.

Ён дапамагае не толькі  расказваць, але і паказваць наша мінулае. Наогул, музейнае асяроддзе выступае істотным сродкам уплыву на выхаванне асобы. У ім ствараецца непаўторная эмацыянальна – эстэтычная атмасфера, якая моцна ўздзейнічае на асобу вучня, на фарміраванне яго светапогляду.

Вольга Красніцкая,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Макранскі ВПК д/с-СШ”

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Белорусская агропромышленная неделя: что приготовили для участников организаторы «Белагро-2025»

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчане приняли участие в гала-концерте третьего этапа XIV Республиканского фестиваля художественного творчества «Вясёлкавы карагод»

26 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Тихий подвиг во имя жизни

26 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщину посетила заместитель министра труда и социальной защиты Марина Артеменко

26 апреля 2025
Читать новость
В МИРЕ

В Риме похоронили Папу Римского Франциска

26 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем