У СШ №3 горада Быхава прайшла вечарына-дыялог “Пра вайну раскажа кніга”

У СШ №3 горада Быхава пад назваю “Пра вайну раскажа кніга” прайшла нядаўна вечарына-дыялог са старшакласнікамі з удзелам работнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталлі Чарняўскай, Алены Сідарэнка, журналіста і пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна Міколы Леўчанкі.

Урок патрыятызму ў рамках названага мерапрыемства, прысвечаны кнізе “По радиограмме — в Быховский район…”, распачала настаўніца Вікторыя Шрубава. Матэрыялам жа для выдання дакументальнага твора паслужыў знойдзены ва ўжо не існуючай Ісканскай васьмігадовай школе рукапіс былога камандзіра разведвальнай групы «Сямёрка» Рыгора Варажышчава. Ён па заданні Цэнтра прыбыў на Быхаўшчыну з Бранскай вобласці. За непрацяглы час група вырасла да 160 чалавек і стала боездольным партызанскім атрадам, а ў блакадныя дні 1943 года ў складзе Асобага рэйдавага партызанскага злучэння “Трынаццаць” пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза, палкоўніка Сяргея Грышына ваяваў з нямецкімі акупантамі, вырываючыся з абцугоў Боўскай блакады.

– Разведчыкі «Сямёркі» усталёўвалі кантакты з падпольшчыкамі, збіралі дадзеныя аб варожых гарнізонах, Быхаўскім аэрадроме, перадыслакацыі гітлераўскіх войскаў па чыгунцы і па аўтамагістралі Гомель-Магілёў, а ўсе сабраныя звесткі перадавалі на Вялікую зямлю, — казалі вучням бібліятэкары Чарняўская і Сідарэнка, вядучыя названага мерапрыемства. — Партызаны мужна змагаліся з ненавісным ворагам, днём і ноччу адбівалі атакі грэнадзёраў вермахта, якіх падтрымлівалі танкі, артылерыя, авіяцыя, бо з 11 па 14 кастрычніка 1943 года лес за вёскаю Боўкі гудзеў ад разрываў варожых бомбаў і снарадаў. У тыя трагічныя дні партызаны перахапілі загад камандуючага 4-й нямецкай арміяй пра тое, што ўсім салдатам, якія “…праявяць сябе ў разгроме банды Грышына, будзе прадастаўлены двухтыднёвы адпачынак з выездам да сваіх сем’яў у Германію”.

Вось як аб той сташнай і незабыўнай блакадзе ўзгадвае ў сваёй кнізе мемуараў сам Рыгор Варажышчаў: «У нас не было оборудованных дотов, дзотов, блиндажей в несколько накатов, только наскоро вырытые окопы, щели. Дававшие нам тактические преимущества лес, всякие кусты были свалены, посечены. Не было боеприпасов, не было резерва, чего противник имел практически неограниченно. И, несмотря на все эти очевидные превосходства врага, никто ему не завидовал, не ныл, не роптал, не жаловался на свою судьбу. Усталые, изнуренные голодом люди держались стойко. Непонятно, откуда только брались у них силы, как только им удавалось выдерживать нечеловеческое напряжение, отбивать за день по две, три атаки гренадеров, еще авиация, артиллерия… Для нормального человека — это уму непостижимо!».

Многія маладыя людзі ў тое ваеннае ліхалецце папаўнялі партызанскія атрады, у тым ліку і «Сямёрку». Яны дапамагалі народным мсціўцам у барацьбе з гітлераўцамі на шматпакутнай Быхаўскай зямлі.

Рукапіс Рыгора Аляксеевіча Варажышчава праз десяцігоддзі трапіў у рукі ўраджэнца вёскі Следзюкі, вядомага бабруйскага прадпрымальніка Васіля Баранчука. Ён, вывучаючы невядомыя дагэтуль матэрыялы, выявіў цікавую інфармацыю пра свайго дзядзьку Алега Трафімавіча Баранчука, які скончыў у ваенны час спецшколу пры Генеральным штабе Чырвонай Арміі і ваяваў спачатку ў атрадзе Варажышчава, затым у складзе савецкіх войскаў гнаў немчуру на Захад. А пасля Перамогі працаваў у вёсцы Вараніно дырэктарам школы.Таму ўдзячны пляменнік палічыў сваім абавязкам выдаць знойдзены рукапіс асобнай кнігай, а дапамог яму ў літаратурнай апрацоўцы тэксту член Саюза пісьменнікаў Беларусі і таксама бабруйчанін Мікалай Давідовіч. Яе прэзентацыя адбылася затым у доме культуры і мастацкіх рамёстваў мікрараёна Быхаў-1.

Школьнікі паглядзелі таксама невялікі відэафільм, гераіня якога Ксенія Савельеўна Ганчарова (у дзявоцтве Кузьмінава) ўспамінае пра тое, як ейны брат Міхась Кузьмінаў ваяваў у партызанскім атрадзе «Сямёрка» і загінуў, абараняючы ды вызваляючы свой родны край ад гітлераўскай нечысці ў 1944 годзе.

Затым слова меў Мікола Леўчанка, які паведаміў школьнікам пра тое, што ён, дзякуючы былому рэдактару мясцовай раённай газеты, а ў гады вайны камандзіру партызанскай разведвальна-дыверсійнай групы Георгію Барысаву, у 1976 годзе пазнаёміўся з аўтарам кнігі, які прыязджаў на сустрэчу ў Ісканскую школу-васьмігодку, а пазней і з самім Сяргеем Грышыным, камандзірамі батальёнаў ягонага злучэння Пятром Звяздаевым, Іванам Мацяшам, іншымі баявымі таварышамі, якія прыязджалі на Быхаўшчыну, хадзілі па месцах былых баёў.

Пасля успамінаў пра герояў кнігі Варажышчава Мікалай Уладзіміравіч распавёў аповяд аб тым, як працаваў над сваімі кнігамі «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия», «Созвездие героев» і «Герои освобождения», што пабачыла свет напрыканцы мінулага года, пра людзей, з якімі яму даводзілася сустракацца, калі збіраў патрэбную інфармацыю, пра асаблівае значэнне Вялікай Перамогі над фашызмам у нашым сённяшнім жыцці, падкрэсліваючы пры гэтым, што жудасці вайны ніколі не павінны паўтарыцца.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024