Штогадовая раённая алімпіяда “Школа бяспекі” прайшла на базе гімназіі

Штогадовая раённая алімпіяда “Школа бяспекі” прайшла на базе гімназіі. У ёй прынялі ўдзел больш за 40 хлопчыкаў і дзяўчынак з 15 школ.
Выпрабаванні праходзілі ў трох узроставых групах у два этапы. За 30 хвілін неабходна было адказаць на 50 пытанняў. І толькі 9 наймацнейшых удзельнікаў выйшлі на другі, заключны этап. Пераможцам – Лізавеце Сычоўскай (СШ №1), Ксеніі Жолудзевай (гімназія), Яўгену Стрыкаву (СШ №1) – трэба будзе бліснуць ведамі на абласным этапе конкурсу.