Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новостиНачное здарэнне

Купля аўтамабіля – радасная і доўгачаканая падзея для кожнага. Але вось у жыхара вул. Чырвонаармейскай з ёй цяпер будуць звязаны не толькі добрыя ўспаміны. У ноч з суботы на нядзелю невядомыя моцна падрапалі нядаўна набытую «Хонду» і пракалолі ў ёй 2 колы. Каму перашкодзіла машына, якая стаяла на стаянцы каля дома, разбярэцца следства, крымінальная справа ўзбуджана. А пакуль супрацоўнікі РАСК раяць усім набыць відэарэгістратары – іх кошт у шмат разоў меншы за кошт рамонту, ды і злаўмыснікаў знайсці было б нашмат лягчэй.

Поле Цудаў

Даверлівасці нашых грамадзян няма мяжы, з-за чаго яны часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі. Вось і двое магіляўчан «клюнулі» на абяцанне хутка атрымаць у крэдыт вялікую грашовую суму, ды яшчэ і пад маленькія працэнты. Не задумваючыся, пералічылі на паказаны ў інтэрнэце банкаўскі рахунак перадаплату: 490 і 670 даляраў ЗША. Ды вось толькі крэдыт так і не атрымалі. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі махляра. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Спартыўныя дасягненні

У Магілёве стартаваў 9 адкрыты кубак горада па міні-футболе новага сезона. Каманда горада Быхава ў першай гульні стала пераможцай з лікам 0-7 і прайшла ў 1/16. Зусім скора адбудзецца чарговая сустрэча – на гэты раз быхаўчане паспрабуюць атрымаць перамогу над камандай з вышэйшай лігі “Дэмакс”.

 

 

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем