Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2БЯСПЕКА

За 8 месяцаў года ў выніку няшчасных выпадкаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту краіны пацярпелі 7 чалавек: шасцёра загінулі, 1 атрымаў траўмы. Каб пазбегнуць падобных трагедый з 12 па 16 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Бяспека». Нагадаем: за праход па чыгуначным пуці ў неўсталяваным месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь. За парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду – штраф ад 2 да 4 базавых велічынь.

Гэта не крапіва, не бяры яе!

Больш за 600 грамаў нявысушанай марыхуаны захоўваў у сябе дома быхаўчанін. Па дадзеным факце Следчы камітэт распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу.

Пераможны старт

На Першынстве Свету па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе сярод кадэтаў, якое  праходзіла ў сталіцы Грэцыі Афінах, 5 месца заняла выхаванка Быхаўскай ДЮСШ Наталля Варакіна.

 Да 500-годдзя

Тэматычную сустрэчу «Францыск Скарына – духоўна-асветніцкі сімвал Беларусі» арганізавалі бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №50 мікрараёна Колас сумесна з аддзелам кінавідэамерапрыемстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна» для навучэнцаў 4 класаў ДУА «СШ №2 г. Быхава», а таксама прадэманстравалі школьнікам фільм «500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання».

 

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем