Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1За бяспечную працу

З 4 верасня па 3 кастрычніка ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі праходзіць раённы месячнік бяспечнай працы. Яго мэта – засяроджанне ўвагі на забеспячэнні безумоўнага і няўхільнага выканання норм і правілаў аховы працы, недапушчэнне вытворчага траўматызму.

Сацыяльная абарона

355 шматдзетныя сем’і раёна атрымалі аднаразовую матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей школьнага ўзросту да новага навучальнага года. Сума выплат склала 41736 рублёў. Падтрымка аказана ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь».  Дадатковую дапамогу сваім работнікам адрасавалі і 26 арганізацый раёна. На 359 сем’яў прыйшлося 27385 рублёў.

Крымінал

4,1 кг высушанай макавай саломкі выяўлена і канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі ў дачным доме ў в. Сапяжынка. Па гэтым факце Быхаўскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа ў дачыненні да двух непрацуючых быхаўчан.

Мульцяшны флэшмоб

У суботу на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшло тэатралізавана-гульнявое прадстаўленне «Мультык-Пультык і яго сябры ў краіне творчасці». Усе жадаючыя маглі не толькі пазнаёміцца з аб’яднаннямі па інтарэсах раённага цэнтра дзіцячай творчасці, а і запісацца ў іх. Рабяты гулялі з казачнымі персанажамі, удзельнічалі ў майстар-класах, танцавальным флэшмобе.

Віншуем!

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» 2016 года ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» стаў наш зямляк, пісьменнік Міхаіл Пазнякоў з кнігай «Возера Дзіва». Дыпломы і сімвал прэміі ўручаны аўтару на Дні беларускага пісьменства ў Полацку.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Парковка по совести: не занимай чужое место

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе начат капитальный ремонт моста через реку Мокрянка

6 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

ОСВОД Могилёвской области напоминает о необходимости соблюдения правил безопасности на воде

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Ученица Годылевской средней школы приняла участие в конкурсе научно-технического творчества

6 ноября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Быховские школьники на каникулах осваивают правила безопасности

6 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Жителям деревни Твёрдово напомнили о пожарной безопасности

6 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем