Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2(не)Падрыхтаванасць

Непрыемны для раёна рэйтынг агучаны падчас апаратнага пасяджэння ў старшыні Быхаўскага райвыканкама Сяргея Ігнаценкі. Па атрыманні пашпартоў падрыхтаванасці да працы зімой на панядзелак Быхаўшчына займала апошняе месца ў вобласці. У патрэбны тэрмін не атрымалі пашпарты 16 аб’ектаў аддзела адукацыі, спорта і турызма, 13 аб’ектаў культуры, 15 ЖКГ і большасць аб’ектаў сельскай гаспадаркі. Праўда, на момант выхаду нумара ў друк, сітуацыя значна палепшылася.   

ДАІ інфармуе

З 29 жніўня па 9 верасня на аўтамагістралі М8 на 273-400 км (у раёне аграгарадка Следзюкі) з 8.00 да 20.00 будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці. Нагадваем, хуткаснае абмежаванне на дадзеным участку дарогі для легкавых і грузавых транспартных сродкаў складае 60 км/г.

Азбука бяспекі

З 30 жніўня па 10 верасня на беларускай чыгунцы праводзіцца дэкада папярэджання дзіцячага траўматызму і прафілактыкі транспартных правапарушэнняў. Спецыялісты нагадваюць простыя правілы: пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, перад пераходам трэба пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва або вагона. Катэгарычна забараняецца хадзіць па чыгуначных пуцях, перабягаць перад цягніком, пераходзіць чыгуначныя пераезды пры рабоце сігналізацыі, падлазіць пад вагоны, праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй 5 метраў ад крайняй рэйкі. Чыгунка – зона павышанай небяспекі, дзе самая малая неасцярожнасць можа прывесці да трагічных наступстваў.

Віншуем!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, актыўную дэпутацкую дзейнасць да свайго 50-гадовага юбілею ўзнагароджана старшыня Лудчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Фурманава.

Юныя рэкардсмены

Пазнавальная гадзіна «Кніга рэкордаў Гінеса» прайшла напрыканцы дзеяння летняй гульнявой пляцоўцы «Вясёлае лета». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з «Кнігай рэкордаў Гінеса», даведаліся, што паслужыла штуршком для яе стварэння. А пасля паспрабвалі усталяваць уласныя рэкорды, абапіраючыся на ўжо існуючыя дасягненні знакамітай кнігі.  Не ўсё атрымалася, але вабілі час з задавальненнем.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

ОСВОД Могилёвской области напоминает о необходимости соблюдения правил безопасности на воде

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Ученица Годылевской средней школы приняла участие в конкурсе научно-технического творчества

6 ноября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Быховские школьники на каникулах осваивают правила безопасности

6 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Жителям деревни Твёрдово напомнили о пожарной безопасности

6 ноября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

8 ноября прямую телефонную линию проведет управляющий делами Быховского райисполкома Виктор Хроменков

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Торжественное мероприятие ко Дню Октябрьской революции пройдет в Быхове

6 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем