Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1Спрацавалі аператыўна

Крадзёж з ахоўнага домаўладання прадухілілі супрацоўнікі Быхаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Раней судзімы, нідзе не працуючы быхаўчанін хацеў пажывіцца за чужы кошт, пакуль гаспадары адсутнічалі, аднак яго спудзіла спрацаваўшая сігналізацыя. Ужо праз некалькі хвілін група затрымання прыбыла на месца. З дапамогай службовай аўчаркі міліцыянеры затрымалі зламысніка.

Незвычайная бібліятэка

Гарадская перасоўная бібліятэка сямейнага чытання пераўтварылася ў… гульнятэку. Назву носіць досыць гучную: «Арт-тэрыторыя». Дзеці праяўляюць тут свае творчыя фантазіі – малююць, лепяць, робяць вырабы, гуляюць у настольныя гульні. Аформлены тут і цікавыя кніжныя выставы. На «Востраве кніжных скарбаў», напрыклад,  сабраны творы аб знакамітых падарожніках, пошуках скарбаў і неверагодных прыгодах. Адважныя героі, абардаж і чорны сцяг – уся гэтая атмасфера пануе ў кнігах аб піратах, якія любяць не толькі юнакі, але і многія дарослыя.

Быхаўскія майстры

Майстры-метадысты Быхаўскага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў Ірына Фадзеева і Алена Новікава пабылі на “Дрыбінскіх таржках” – фестывалі аматараў народнай творчасці, які адбыўся ўжо ў сёмы раз. У гэтым годзе ў форуме прынялі ўдзел творчыя калектывы і майстры Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай, Мінскай абласцей, а таксама госці с Расіі і Украіны. Нашы землякі годна прэзентавалі свае творчыя магчымасці. Наведвальнікі іх талент ацанілі.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Мошенничество: искусство обмана и искусство защиты

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

День народного единства через призму социологии

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

17 сентября, в День народного единства, Быхов станет центром праздничных мероприятий

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Новый магазин А1 начал работу в ТЦ «Парк Сити» в Могилеве

16 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем