Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2НАЗНАЧЭННЕ

На пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Быхаўскага райвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі назначаны падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Архіпенка. На выніковай калегіі УУС па выніках працы 1-га паўгоддзя з назначэннем Аляксандра Іванавіча павіншаваў начальнік УУС Магаблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук.

ТРАГЕДЫЯ

Увечары ў мінулую суботу па вул. Савецкай у горадзе адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 41-гадовы жыхар Расійскай Федэрацыі, кіруючы аўтамабілем «Міцубісі», на павароце ў раёне дома №2 няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў будынак. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

КРЫМІНАЛ

Крадзёж мабільнага тэлефона, пакінутага без нагляду ў альтанцы ва ўрочышчы Дубкі, здзейсніла жыхарка аг. Мокрае, аднак нядоўга карысталася чужой маёмасцю. Супрацоўнікі міліцыі раскрылі злачынства, а ў дачыненні да зламысніцы заведзена крымінальная справа.

ПАД ЗВОН ШКЛА

Злы жарт згуляў алкаголь з жыхаром аграгарадка Абідавічы. Нецвярозы мужчына з хуліганскіх меркаванняў разбіў восем вокнаў у доме аднавяскоўкі. Гэта паслужыла прычынай узбуджэння Следчым камітэтам крымінальнай справы па арт. 339 ч.1 КК (хуліганства) у дачыненні да непрацуючага грамадзяніна.

НОВАЯ ПАСЛУГА

ГУ “Быхаўскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр” зноў парадаваў сваіх кліентаў. Цяпер на базе гэтай установы прапануюць ўсе віды масажу (агульны, класічны, спартыўны, антыцэлюлітны, сегментарны па абласцях). Таксама ў летні перыяд уведзены дадатковы сеанс у басейн. Добрага адпачынку!

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Беспилотные авиасистемы, транспорт, IT. Что обсудят на первой выставке “ИННОПРОМ. Беларусь”

16 сентября 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Мошенничество: искусство обмана и искусство защиты

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

День народного единства через призму социологии

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

17 сентября, в День народного единства, Быхов станет центром праздничных мероприятий

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Новый магазин А1 начал работу в ТЦ «Парк Сити» в Могилеве

16 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем