Навіны Быхаўшчына абзацам

новости1УЗНАГАРОДА ЗА ЯКАСЦЬ

Літаральна на днях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» у чарговы раз атрымала прызнанне густу і якасці. Дыплом пераможцы ў конкурсе кансерваванай прадукцыі «Крыштальны яблык-2017″ прысуджаны апельсінаваму соку ў намінацыі «Сокі, нектары, морсы для дзіцячага харчавання». Таксама прадпрыемства атрымала спецыяльную ўзнагароду за высокі стандарт і стабільную якасць кансерваванай прадукцыі.

АБІТУРЫЕНТАМ

Час выбіраць будучую прафесію? Магілёўскі інстытут МУС гатовы дапамагчы абітурыентам і ў Дні адкрытых дзвярэй раскажа пра рэаліі службы ў міліцыі. 21 і 28 ліпеня ў ВНУ можна пазнаёміцца з работай супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, а 4 і 11 жніўня – крымінальнай міліцыі, а таксама падрабязней даведацца, як рыхтуюць будучых афіцэраў. У гэтыя дні вас чакаюць у абласным цэнтры з 14.30 па вул. Крупскай, 67. 

СПАБОРНІЧАЛІ ЛЕСАРУБЫ

Трэцяе месца заняла каманда ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” на абласным галіновым спаборніцтве вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2017”, саступіўшы супернікам з Бялынічаў і Клічава. Нядрэнна паказалі сябе землякі і ў асабістых заліках. Лепшы вынік у практыкаванні “раскрыжоўка камбінаваным рэзам” прадэманстраваў ляснік-вальшчык лесу Гарадзецкага лясніцтва Міхаіл Стральцоў. Трэцяе месца ў практыкаванні “валка дрэва” заняў вальшчык лесу Хамічскага лясніцтва Уладзімір Дудараў.

ТРЫМАЙЦЕ ЦІСК ПАД КАНТРОЛЕМ!

Акцыя пад назвай “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” прайшла ў краме “Суседзі”. Фільмы на тэматыку здаровага ладу жыцця, паказаныя на мультымедыйнай усталёўцы, хутка прыцягнулі вялікую колькасць гараджан. Ім фельчар-валеолаг Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Ала Печанюк і інструктар-валеолаг райЦГЭ Ганна Паджарава вымяралі артэрыяльны ціск, рост, вагу, вылічвалі індэкс масы цела, давалі рэкамендацыі па прафілактыцы артэрыяльнай гіпертэнзіі.

КРЫМІНАЛЬНАЯ ТРОЙЦА

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 205 ч .2 КК (крадзёж) у дачыненні да жыхароў вёскі Ірдзіца, аграгарадка Лудчыцы і горада Быхава. Мужчыны выкралі 140 метраў кабеля на суму каля 2500 рублёў з крана на лесапункце па вуліцы Чыгуначная.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Ярко, масштабно и патриотично празднуют быховчане День Независимости Республики Беларусь. ФОТО

3 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: белорусы последовательно двигаются к успеху по пути справедливости и созидания

3 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Программа праздника «Купалье-2025» в Александрии

3 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Как Быхов отметит День Независимости Республики Беларусь? Публикуем афишу

3 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Сотрудники Быховского РОЧС рассказали дошкольникам о безопасности

2 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Цукерберг открыл лабораторию по разработке искусственного интеллекта нового поколения

2 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем