Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2АЎТАПАЖАР

3 ліпеня каля двух гадзін ночы ў Быхаўскі РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні легкавога аўтамабіля ў вёсцы Глухі. Па прыбыцці да месца надзвычайнага здарэння пажарнага разліку адбывалася гарэнне маторнага адсека машыны, якая знаходзілася ў двары прыватнага жылога дома. Агонь пашкодзіў рухавік, капот, два пярэдніх колы. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

«МАГІЛЁЎСКАЕ НЕБА»

Пад такой назвай у абласным цэнтры адбыўся III адкрыты гарадскі фестываль авіямадэляў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі авіямадэльнага гуртка нядзельнай школы храма Святой Жываначальнай Тройцы г. Быхава на чале з пратаіерэем Мікалаем. Юныя авіямадэлісты дэманстравалі «паветраны бой», палёты квадракоптэраў, запуск ракет і кідальных планёраў.

СПЯВАЛІ НА МІНСКАЙ ЗЯМЛІ

Больш за 600 удзельнікаў сабраў рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» у Мядзеле. Прадстаўляць Магілёўскую вобласць на маштабным мерапрыемстве выпаў гонар тром калектывам, у ліку якіх быў і народны вакальна-харавы ансамбль «Ліра» Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Педагогі, якія ўваходзяць у яго склад, прадставілі слухачам акадэмічную манеру харавога выканання. У рамках фестывалю галасістыя быхаўчанкі таксама выступілі з канцэртнай праграмай у касцёле Святога Апостала Андрэя ў пасёлку Нарач.

ПА РОДНЫХ МАРШРУТАХ

Экспедыцыйная група навучэнцаў «Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №5» прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе экскурсійных маршрутаў «Пазнаем Беларусь разам». Навучэнцы ліцэя прадставілі распрацаваны турысцка-экскурсійны маршрут «Памяць аб дывізіі». Па выніках конкурсу яны занялі 3 месца ў намінацыі «Маршрутамі пазнання» і былі ўзнагароджаны Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ФОЦ ЗАПРАШАЕ!

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр аб’яўляе пра пачатак спаборніцтваў. Да 7 ліпеня каманды, якія ўключаюць у свой склад двух чалавек, могуць падаць заяўку на ўдзел у чэмпіянаце раёна па пляжным валейболе, які стартуе 10 чысла. Для жадаючых паганяць мяч на поле па міні-футболе, запланаваны гульні з 15 ліпеня. Для ўдзелу ў іх неабходна падаць заяўку не пазней за 13 ліпеня па тэлефоне 55-360.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Могилевский облисполком проведет горячую линию по вопросам общественного транспорта

5 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошел санитарный день

5 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Ученые выявили новое редкое заболевание мозга 

5 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

КГК: количество долгостроев в Беларуси сократили на 93% 

5 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Категорию подлежащих обязательной дактилоскопии предложено расширить в Беларуси. Кого это коснется?

5 ноября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла вторая за сутки вспышка высшего балла Х 

5 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем