У Быхаўскім раёне 17-гадовы вясковец трапіў у ДТЗ

фото: pavelfadeev.livejournal.com

У Быхаўскім раёне 17-гадовы вясковец пракаціўся на чужым аўтамабілі. Вынік начной паездкі: вадзіцель у бальніцы, «фальксваген» разбіты, цагляная сцяна разбурана.

Ноччу 14 студзеня ў раённую міліцыю паступіла паведамленне аб ДТЗ у вёсцы Халстова. Вадзіцель на небяспечным павароце не паспеў зарыентавацца, і аўтамабіль урэзаўся ў цагляны хлеў. Побач знайшлі маладога чалавека, якога выкінула з аўтамабіля, бо ён пагрэбаваў рэменем бяспекі. З сур’ёзнымі траўмамі (разрывам селязёнкі, пераломам сківіцы і ўдарам сэрца) ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю.

— Пра вадзіцельскае пасведчанне ў 17 гадоў, як і пра ўменне ваджэння, не магло быць і размовы, — пракаментавалі здарэнне ў Магілёўскім ДАІ. — Аднак паездка аказалася даволі кароткай і скончылася аварыяй усяго праз 500 метраў.

Уладальнік аўтамабіля быў моцна здзіўлены здарэннем. Мяркуецца, што яго дачка ўзяла ключы і перадала хлопцу. А можа, нехта яшчэ браў удзел у гэтых «прыгодах»? Праводзіцца праверка. Між тым, ДАІ папярэджвае маладых людзей не станавіцца загадзя дарослымі і садзіцца за руль насуперак правілам, думаць галавой, бо сумная практыка сведчыць: ёсць вялікая верагоднасць, што потым вы будзеце кіраваць не аўтамабілем, а, прабачце за суровую праўду, інвалідным крэслам.

Алена Казлова, Звязда

 

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какой суп полезнее всего для желудка?

30 апреля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Литва ограничивает ввоз топлива из Беларуси: что изменится с 3 мая

30 апреля 2026
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале «Городская библиотека микрорайона Быхов-1» состоялась встреча с писательницей Галиной Перун

30 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польское «гостеприимство» с привкусом мобилизации

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем