Дунайкоўскі самагоншчык аштрафаваны на 115 рублёў

Адміністрацыйны пратакол па арт. 12.43 ч.2 КаАП складзены ў дачыненні да жыхара вёскі Дунаек. 150 літраў — менавіта такі аб’ём самагоннай брагі канфіскавалі праваахоўнікі з домаўладання мужчыны 1965 г. н. Па рашэнні Быхаўскага раённага суда нелегальнаму вінаробу прыйдзецца заплаціць штраф у памеры 115 рублёў.