У акупацыі і ў “Смершы”

У акупацыі і ў “Смершы”

На дзясятым дзясятку свайго веку ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Лемешаў (на здымку) з вёскі Вець Абідавіцкага сельсавета яшчэ мае добрую памяць, у пэўнай меры рухавы, захоўвае актыўную жыццёвую пазіцыю. Пры нашай з ім сустрэчы і размове са старшынёю Абідавіцкага сельвыканкама Алегам Шадурыным, Мікалай Міхайлавіч без цяжкасцей прыгадваў як асноўныя этапы, так і даволі падрабязныя старонкі сваёй багатай жыццёвай біяграфіі, цікавіўся жыццём сельсавета раёна.

DSCN0648

—З таго часу, як толькі стаў усведамляць, то ўсё даводзілася працаваць, — пачаў расповяд стары. — Пачынаў пасвіць гусей, качак, свіней з бацькавай гаспадаркі яшчэ напрыканцы 1920-х гадоў, затым займаўся такою ж справаю, але ўжо ў калгасе “Перамога”, які стварыўся ў Веці дзесьці напачатку 30-х гадоў. Памятаю, што бацькі ахвотна пайшлі ў калектыўную гаспадарку, бо па заможнасці былі, можа, ніжэй сярэднякоў.

З гадоў 14 мне пачалі давяраць ужо болей адказныя земляробчыя справы — араць і баранаваць палеткі, разорваць бульбу і гэтак далей. З’яўляючыся спрытным ды дужым хлопцам, значна перакрываў нормы і зарабляў шмат працадзён. Запомнілася, што за 1940 год мне налічылі іх каля тысячы. Для ўяўлення скажу, што тым годам на адзін працадзень выдзелілі па 50 грамаў мёду, так што я адзін атрымаў яго 50 кг. Яшчэ адклалася ў памяці, што наша сям’я тады атрымала ў якасці натуральнай аплаты каля 250 пудоў бульбы (прыкладна 16 тон).

Пачалі жыць хоць і не надта заможна, але не галадалі. Ды ўсе пэўныя набыткі калектыўнага гаспадарання, як кажуць, пайшлі прахам, калі пачалася вайна.

Тут пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў Мікалая Лемешава таксама аказаліся яркія ды дэталёвыя ўспаміны.

Было яму тады амаль 17 год, і сапраўднае дарослае жыццё яшчэ толькі пачыналася.

—Вечарам у суботу 21 чэрвеня 1941 года мы з сябрам-аднавяскоўцам падаліся на гулянку ў вёску Лазаравічы, паведаміў ветэран. Дабіраліся туды на чоўне, пераплываючы на процілеглы бераг Дняпра. Загуляліся там да досвітку наступнага дня і праспалі ў нядзелю амаль да паўдня. Калі падняўся, то пачуў нейкі рух і шум па вёсцы. Аказалася, што па рэпрадуктары, які вісеў на слупе каля школы, Левітанаб’яўляе агучвае аб’яву аб пачатку вайны з Германіяй.

Праз колькі дзён пачуў першыя яе водгаласы — грымелі выбухі бомбаў з боку Быхава. Як потым даведаліся, тады немцы пачалі бамбіць тамашні аэрадром. Яшчэ праз пэўны час давялося назіраць адступленне часцей Чырвонай Арміі ў накірунку Доўска. Яно ішло з цяжкімі баямі з фашыстамі, і шмат савецкіх воінаў палегла менавіта паабапал шашы Магілёў-Гомель. Жыхары Веці, у тым ліку і я, потым колькі дзён целы загінуўшых закопвалі ў зямлю. Карціна была жудасная і трагічная…

У нашу вёску фашысты з’явіліся дзесьці напачатку жніўня. Першым чынам разабраліся з калгаснай маёмасцю, прызначылі старасту і ягоных памочнікаў. Асаблівага гвалту ў адносінах да мірнага насельніцтва з іхняга боку не назіралася.

Адчулі мы цяжар акупацыі, калі фашысты пацярпелі паражэнне пад Масквою, адчулі супраціўленне мясцовых народных мсціўцаў. У лютым 1942 года, памятаецца, 23 чысла — у Дзень Чырвонай Арміі, немцы прымусова сагналі юнакоў з суседніх вёсак у Вець. Кожнаму выдзелілі калгаснага каня, з фурманкаю, сфарміравалі вялікі абоз і адправілі ў бок Магілёва. Па дарозе, а мы ўжо рухаліся ў бок фронту ў накірунку Вязьмы, да нас далучаліся яшчэ фурманкі. Пасля амаль 700-кіламетровага маршу канчатковым месцам прыпынку стаўся раён паблізу горада Ржэва, дзе тады ішло доўгае жорсткае супрацьстаянне савецкіх і фашысцкіх войскаў.

Пад наглядам і прымусам фашыстаў давялося зімою чысціць дарогі ад снегу, увесну і ўлетку сячы лес і выкладваць бярвеннямі гаці. Выжываць тады было цяжка, бо трымалі нас ва ўмовах у канцлагерў.

Напачатку лета 1943 года павезлі ў Арлоўскую вобласць на будаўніцтва абарончых збудаванняў. Тады якраз усчаліся падзеі на Курскай дузе, і немцы рыхтаваліся да наступлення. Але савецкія войскі. Потым,апярэдзілі іх адступаючыя фашысты, тыя гналі нас, як зняволеных, на захад. Толькі напачатку 1945 года ўжо у Польшчы нас вызвалілі чырвонаармейцы.

Тады ў палон да нашых трапіла шмат нямецкіх афіцэраў і тымі пачала займацца ваенная контрразведка — “Смерш”. У ваенных чэкістаў якраз не аказалася перакладчыкаў, і яны пачалі пытацца ў нас, ці разумее хто па-нямецку. Ніхто асабліва не хацеў прызнавацца, але адзін з нас чамусьмі паказаў на мяне. Я і сапраўды за два гады працоўнага палону трохі засвоіў нямецкую мову і пагадзіўся садзейнічаць.

Допыты немцаў ішлі ў панскім маёнтку, дзе абсталявалі штосьці падобнае турэмных камер. З перакладам я паспяхова справіўся, і контрразведчык сказаў напрыканцы толькі кароткае: ”Цяпер ідзі спаць!”

З таго часу і да канца вайны я знаходзіўся пры падраздзяленні “Смерша” і выконваў абавязкі перакладчыка. Апошнім разам перакладаў у берлінскім раёне Тэмпэльгоф, калі 2 мая 1945 года дапамагаў дапытваць сотні фашыстаў, якія масава капітулявалі.

Пра пасляваеннае жыццё Мікалая Лемешава мы пагутарылі ўжо карацей. Два гады ён яшчэ служыў у войску ў Германіі. Тады ж родныя атрымалі ад яго першыя звесткі, бо за гады прымусовай працы іх не было.
Пасля дэмабілізацыі працаваў спачатку ў родным калгасе “Перамога”, затым доўгія гады — на фабрыцы першаснай апрацоўкі воўны ў суседнім пасёлку Ільіч.

Разам з жонкай Марыяй Фядосаўнай нарадзілі і выхавалі трох сыноў і дачку, маюць цяпер 8 унукаў і 8 праўнукаў.

Сваю прыналежнасць да ветэранаў вайны Мікалай Лемешаў дакументальна пацвердзіў толькі напачатку 1990-х гадоў на падставе сведчанняў з ваенных архіваў.

Мікалай Міхайлавіч з’яўляецца даўнім прыхільнікам нашай газеты, неаднаразова звяртаўся ў яе рэдакцыю з просьбамі, заўвагамі і прапановамі рознага кшталту.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024