Ордэны Васіля Ерашкова

Ордэны Васіля Ерашкова

Ужо даўно на карце раёна няма населенага пункта пад назваю Ліпавіца, што размяшчаўся на тэрыторыі Абідавіцкага сельсавета па дарозе ад вёскі Палкі да вёскі Бахань Слаўгарадскага раёна. Няма ўжо і Бахані, жыхароў якой выселілі з прычыны наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ды і Палкі пераўтварыліся з калісьці цэнтральнай сядзібы даволі вядомага ў свой час калгаса імя Жданава, затым — калгаса “Задняпроўе”, у малаперспектыўны населены пункт.

Але памяць людская пра не самыя горшыя часіны жыцця тут засталася і ўзгадала сябе нядаўнім тэлефанаваннем у рэдакцыю “Маяка Прыдняпроўя” нашай пастаяннай чытачкі з Палак. Яна прасіла напісаць пра вядомага ў 1960-80-я гады калгаснага брыгадзіра, трактарыста, двойчы ардэнаносца Васіля Ерашкова.

Жыве цяпер Васіль Кузьміч разам з жонкаю Таццянаю Ягораўнаю (на здымку) у Быхаве па вуліцы Стаханаўскай, куды пераехаў каля 18 год таму.

DSCN9899

—А прымусіла гэта зрабіць усё тая ж радыяцыя, — расказваюць па чарзе муж і жонка. — Аднымі з апошніх пакінулі мы родную Ліпавіцу. Добра, што яшчэ дзейнічалі нарматыўныя акты па кампенсацыі згубленай маёмасці, выдаткаў на пераезд на новае месца жыхарства, бо мінула ўжо болей 10 год.

Давялося на новым месцы абжывацца па-новаму, добра, што прыватная сядзіба ранейшых гаспадароў аказалася неблагою ды дазволіла ў пэўнай меры згодна здароўю падтрымліваць падобны на папярэдні, мілы нам уклад жыцця з дапаможнаю гаспадаркаю, жыўнасцю, агародам.

Тут мы перайшлі да ўспамінаў пра доўгае ды насычанае вясковае і калгаснае жыццё сямейнай пары, якое пачалося ў сярэдзіне далёкіх пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.

—Пасля службы ў арміі на Украіне, — распавядае Васіль Кузьміч, — дзе ў складзе будаўнічага батальёна аднаўляў ды будаваў аэрадромы, вярнуўся ў родную вёску. Тут амаль што адразу ажаніўся на сваёй любімай Таццяне, з якой сябраваў ды якую кахаў яшчэ з падлеткавых гадоў. Тагачасны старшыня калгаса імя Жданава Якаў Іларыёнавіч Велігаеў прызначыў мяне брыгадзірам паляводчай брыгады, якім і працаваў наступныя 15 год.

Таццяна Ягораўна дадала:

—Васіль заляцаўся да мяне яшчэ гадоў з сямнаццаці, але я да яго чамусьці тады не надта хілілася. А вось калі нам стала па 24-25 год, то мы паразумнелі і, быццам, зноўку знайшлі адно аднаго. Тым болей, што ён пэўны час служыў у войску, а я каля пяці год працавала на будоўлях Быхава ў складзе брыгады знакамітай потым Юліі Гарашчук. Будавала корпус кансервава-агароднінасушыльнага завода, хлебазавод, будынак райкама КПБ, жылыя дамы.

Муж па жыцці заўсёды быў строгі і нават у паляводчай брыгадзе, дзе я затым працавала пад ягоным кіраўніцтвам, не патураў мне ні ў чым.

—Можа, так, а можа, трохі і ні так было, — працягнуў гамонку гаспадар, — але камандаваць бабамі мне надакучыла, і я вырашыў заняцца сапраўды годнаю мужчынскаю справаю — стаць трактарыстам. Якраз у той час пры нашым калгасе працавалі механізатарскія курсы, якія праз колькі месяцаў я паспяхова скончыў.

Як работніку ўжо з салідным стажам, старшыня праўлення, які ведаў толк у людзях, мне адразу пачаў даваць адказныя заданні, зрабіў звеннявым па вырошчванню бульбы. На бульбяных палетках наш калгас напачатку 1970-х гадоў дасягнуў высокіх паказчыкаў, і я разам з некалькімі працаўнікамі ў 1973 годзе ўдастоіўся ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, стаў удзельнікам Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве, дзе быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ і каштоўным падарункам.

Усе тры савецкія пяцігодкі, 9-ю, 10-ю і 11-ю, удастойваўся знакаў “Ударнік пяцігодкі”, некалькі гадоў станавіўся пераможцам штогадовага рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва, а ў 1981 годзе зноў жа за поспехі на вырошчванні бульбы, забеспячэнне звышпланавага продажу яе дзяржаве ўзнагародзілі ордэнам Дружбы народаў. Тады сапраўды бульбаводства ў раёне, як і ва ўсёй Беларусі, перажывала росквіт. Працавалі па інтэнсіўных тэхналогіях на добрай высокапрадукцыйнай тэхніцы, у тым ліку замежнай вытворчасці.

Для нашай краіны харчовая бульба і вырабы з яе з’яўляліся адным з галоўных складаемых паставак тавараў у рэспублікі былога Савецкага Саюза, за паспяховы ўклад у што, дарэчы, я і стаў кавалерам такога адмысловага ордэна.

Канешне, як трактарыст, Ерашкоў займаўся не толькі вырошчваннем “другога хлеба”, але працаваў і на іншых работах. Болей за ўсё спецыялізаваўся на ўнясенні мінеральных угнаенняў, прасаванні сена і саломы, асвойваў на гэтых работах новыя віды раскідвальнікаў і прэс-падборшчыкаў. Тут таксама карыстаўся даверам кіраўнікоў гаспадаркі ў 1980-90-я гады — Яўгеніі Ларыёнаўны Ступаковай, Пятра Ягоравіча Рыбалкі і Мікалая Мікалаевіча Фісюка пачаргова.

Успамінае часта ветэран блізкіх сяброў па механізатарскаму цэху — Івана Беглякова, які цяпер жыве ў Чырвонай Слабадзе, на жаль, ужо пайшоўшых з жыцця Дзмітрыя Яўменава, Міхаіла Юрчанку.

Васіль і Таццяна Ерашковы выхавалі двух сыноў і дзвюх дачок,  маюць 13 унукаў і 10 праўнукаў, якія не забываюць пачынальнікаў роду, часта іх наведваюць і дапамагаюць, калі ўзнікае такая патрэба.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024