Іван Церашкоў вучыць моладзь добрасумленнасці і любові да Радзімы

Іван Церашкоў вучыць  моладзь добрасумленнасці і любові да Радзімы

IMG_8015Іван Кірылавіч Церашкоў —  падпалкоўнік у адстаўцы, мае пэўныя заслугі перад Радзімай. У ягоі — вельмі цікавы лёс.

Нарадзіўся былы вайсковец 8 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Баркалабава. Вучыўся ў мясцовай школе з 1945 па 1955 год. Пасля яе заканчэння вырашыў працягнуць вучобу ў Вільнюскім ваенным радыё-тэхнічным вучылішчы.

Настала чарга размеркавання, згодна з якім выпускнік вучылішча  працягваў службу ў Сярэдняй Азіі. Месцам яе стала Туркенстанская ваенная акруга, дзе Іў пасёлку імя Сталіна служыў на радыёлакацыйнай станцыі.

Шмат яшчэ было змен у службе Івана Церашкова, але амаль што ўвесь вайсковы вопыт быў набыты менавіта ў Туркменіі. Па ягоных словах, клімат там вельмі складаны: незвычайная спёка, шмат скарпіёнаў.

Пасады займаў розныя: тэхнік, начальнік радыё-лакацыйнай станцыі, камандзір роты, памочнік аператыўнага дзяжурнага, затым аператыўны дзяжурны часці, на пасадзе якога і атрымаў званне падпалкоўніка. А службовы стаж склаў 28 год.

Пасля заканчэння службы вярнуўся ў Магілёў, але заставалася нявырашаным пытанне жылля. Чарга на кватэру аказалася вельмі доўгай, таму пад час чакання Іван Кірылавіч уладкаваўся на пасаду загадчыка  склада ў калгасе імя Карла Лібкнехта.

Затым працаваў больш 20 год на заводзе “Трансмаш”. У 2006 годзе ўсё ж вярнуўся на сваю радзіму, у веску Баркалабава, дзе і жыве зараз са сваёй жонкай Ксеніяй Піліпаўнай, вучыць  моладзь добрасумленнасці і любові да Радзімы.

Вольга СЯМЁНАВА

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем