Хлеб палкоўніка Цярэшчанкі

Хлеб палкоўніка Цярэшчанкі

Няма ў прыроды кепскага надвор’я, але ўсё ж настрой чалавека значна лепшы, тым болей глыбокай восенню, калі ў небе з’явіцца сонейка, заліваючы сваім скупым святлом суцішаную вясковую вуліцу. Тады можна з задавальненнем па ёй прайсці, сустрэцца ды пагутарыць са знаёмымі людзьмі. Але жыхар вёскі Новы Быхаў Леанід Цярэшчанка пагодлівых дзён не чакае, бо, калі трэба, з ахвотаю займаецца па гаспадарцы. Іншая справа летам. Тады сухое надвор’е патрэбна ўсім, каб нарыхтоўваць кармы, убіраць у полі збажыну, даводзіць да ладу на збожжатоку намалочанае зерне. А Леанід Ягоравіч загадвае збожжатокам у сваёй вёсцы не адзін год. Сёлета таксама займаў гэту адказную пасаду, аб чым у першы дзень верасня, калі прыязджаў на ўрачыстую агульнашкольную лінейку, мне сказаў галоўны аграном СВК “Навабыхаўскі” Васіль Цікавенка. Ад яго даведаўся таксама, што валавы збор зерня ў гаспадарцы склаў 4800 тон — на 800 тон болей, чым летась пры сярэдняй ураджайнасці ў 30 цэнтнераў з гектара. Яго тады перапрацоўвалі на двух збожжатаках: тут, у Новым Быхаве, а таксама ў вёсцы Тайманава, якая раней была цэнтральнаю сядзібаю ужо не існуючага калгаса імя Дзяржынскага. Там токам загадвала Ірына Казюлька.

Калі ў гутарцы аб гэтым напомніў Леаніду Ягоравічу, той адразу заўважыў, што ў яго калегі зернесушыльная гаспадарка лепшая, а гэта важна. Ды сёлетняе лета і яму дазволіла справіцца з новым ураджаем належным чынам.

Мой суразмоўца гаворыць аб хлебе надзённым так, нібы ўвесь час толькі яго вырошчваў ды перапрацоўваў, хоць гэта далёка не так. Ён — кадравы вайсковец, палкоўнік авіяцыі, і гэта бачна па ягонай выпраўцы, манерах паводзін. А скончыў у свой час Рыжскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча па спецыяльнасці радыётэхнік. За амаль 29 гадоў бездакорнай службы ва Ўзброеных Сілах СССР змяніў шэсць месцаў службы, а закончыў яе тады, калі не скораная нават гітлераўскаю ваеннаю машынаю з-за бесталковай гарбачоўска-ельцынскай перабудовы супердзяржава развалілася быццам картачны домік. Развалілася і армія. Выслугі ж у старшага афіцэра хапала і ён з сям’ёю пакінуў расийски горад Кіраўск, з цяжкасцю абмяняўшы сваю службовую кватэру на Магілёў. Але жыў у нашым абласным цэнтры нядоўга, цягнулі родныя мясціны, дом, у якім пасля смерці маці-калгасніцы дажываў свой век бацька-інвалід, былы бухгалтар мясцовага лясніцтва. Да яго і вярнуўся. Праца афіцэру-палітработніку высокага рангу тут знайшлася адразу, жонцы таксама. Яна пайшла ў сярэднюю школу выкладаць рускую мову і літаратуру, а ён… Леанід Ягоравіч нават засмяяўся, калі пачаў пералічваць свае сельскагаспадарчыя пасады.

У маі 1993 года стаў брыгадзірам паляводчай брыгады, у студзені 1995-га ўзначаліў тагачасны калгас імя Кірава, якім кіраваў тры гады. Са старшыні ў 1998 годзе зноў падаўся ў брыгадзіры. Гэтага патрабавалі абставіны. А ў 2001 годзе выбралі старшынёю сельвыканкама, дзе таксама адпрацаваў тры гады.

Старшыні калгаса мяняліся ў той час даволі часта, але з усімі былы палітработнік знаходзіў агульную мову, усім дапамагаў, калі ўзнікала неабходнасць. Таму і пасады свае мяняў таксама часта. Трэба было загадваць машынным дваром — стаў ім загадваць, спатрэбілася пайсці намеснікам старшыні калгаса — пайшоў. Канчаткова ж перастаў працаваць у сельскай гаспадарцы чатыры гады таму, хаця ягоныя веды, стараннасць, аўтарытэт не лішнія, запатрабавальныя. Вось і звяртаецца да яго падчас жніва цяперашні старшыня праўлення сельгаскааператыву Дзмітрый Марціновіч з просьбаю пакіраваць часова тэхналагічным працэсам на збожжатаку. Сёлета ўжо планаваў не ісці, на ўласнай гаспадарцы спраў хапае, але ўгаварылі, пайшоў, бо ў даным выпадку грамадскае разуменне сітуацыі ўзяло верх над уласнымі меркаваннямі.

Уласная гаспадарка ў Цярэшчанкі даволі ладная. З жонкаю Алай Пятроўнай даглядае карову, парсюкоў, курэй, трусоў. Частку малака прадае дзяржаве. У летнія месяцы, калі хапае травастою, кожны месяц па 250—300 літраў. Сабе таксама хапае нават калі прыязджаюць дачка і сын з дзецьмі. Дачка працуе ў Магілёўскім гарвыканкаме, сын на БМЗ у Жлобіне. Абое ў свой час добра вучыліся, скончылі па дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, чым бацькі вельмі ганарацца.

Звычайна пасля гаспадарскіх клопатаў палкоўнік у адстаўцы Цярэшчанка альбо адпачывае, альбо ідзе ў сельвыканкам да яго старшыні Вячаслава Сідарэнкі, каб заняцца пытаннямі ветэранскай арганізацыі ў якой недзе каля 200 чалавек, бо жывуць яны не толькі ў вёсцы Новы Быхаў, а і ў іншых населеных пунктах сельсавета, бо гэту грамадскую арганизацыю ён узначальвае.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем