Рэха публікацыі: Па абавязку сумлення

Адразу пасля таго, як 27 чэрвеня наша газета надрукавала артыкул-водгук “Боевая “семерка” на

фото: tatveteran.ru

толькі-толькі выдадзеную кнігу былога партызанскага камандзіра Рыгора Варажышчава “По радиограмме — в Быховский район…”, у рэдакцыю патэлефанавала настаўніца-пенсіянерка з вёскі Іскань Абідавіцкага сельсавета Галіна Сцяпанаўна Шульга і паведаміла, што ў яе захаваўся невялікі стэнд пад назваю “Отряд 7” (на здымку), які яшчэ пры жыцці зрабіў недзе ў сярэдзіне 70-х гадоў для музея баявой славы Ісканскай васьмігодкі, якой ужо няма, настаўнік гісторыі Мікалай Кірылавіч Шульга, муж Галіны Сцяпанаўны. На стэндзе вы бачыце фотаздымкі быхаўскіх партызан, замалёўку-успамін Рыгора Варажышчава пра сваю партызанскую сувязную, камсамолку Людзію Канапліцкую з вёскі Прыбар. Замалёўку гэту мы і вырашылі надрукаваць.

Сёння мне хочацца расказаць аб адной з тых многіх патрыётак, якіх давялося сустракаць у глыбокім тыле ворага.

Ліда Канапліцкая нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Прыбар. У 1941 годзе закончыла Віцебскі кааператыўны тэхнікум і перад выпускнымі экзаменамі была накіравана ў Пінск. Там і заспела яе вайна.

Можна было скласці свае няхітрыя рэчы ў чамаданчык і хутчэй накіравацца ў Запарожжа, дзе жылі ў той час бацькі. Але камсамолка Канапліцкая прыняла актыўны ўдзел у эвакуацыі пара-неных чырвонаармейцаў з горада Пінска ў савецкі тыл.

На першым этапе ёй павязло. Ліда ўдала даставіла сваіх падапечных у Віцебск па прызначэнню, а сама паспяшала ў тэхнікум і здала экзамены. Але полымя вайны ўсё больш і больш ахоплівала нашу зямлю, фашысты рваліся ў глыбіню нашай краіны.

Віцебскі гарком камсамола даручыў Канапліцкай суправаджаць эшалон параненых з горада.

У Магілёве Ліду чакала няўдача. Шлях быў перарэзаны, эшалон з параненымі застаўся на чыгуначных пуцях. I Ліда трапіла ў рукі фашыстаў.

Наступілі чорныя дні палону. У душу дзяўчыны закраўся адчай, пачуццё бяссілля, якое межавала з нянавісцю да самой сябе. Але яна наперакор усяму рашыла: трэба жыць і змагацца!

Хутка Ліда змагла ўцячы з лагера і прыйшла ў родны Прыбар да бабулі. Адразу ўступіла ў актыўную барацьбу з акупантамі. Яна хавала параненых камандзіраў і байцоў Чырвонай Арміі. Знахо-дзіла аднадумцаў сярод сваіх аднагодкаў, а потым стала партызанскай сувязной. 3 1943 года яна — сувязная нашага атрада «Сямёрка».
Ліду часта можна было ўбачыць у Быхаве, напоўненым немцамі і здраднікамі. Яна прабіралася ў нямецка-паліцэйскія гарнізоны ў вёсках Ніканавічы, Кузькавічы, Палкі. Вяла разведку на аўтамагістралі Гомель-Магілёў, устанавіла сувязь з ва-еннапалоннымі, якія працавалі на рамонце магістралі, і давала ім заданні сачыць за перакідкай войск праціўніка. Здабытыя Лідай даныя мелі вялікую каштоўнасць і заўсёды вытрымлівалі праверку.

Так яна працавала да восені 1943 года. А потым яе прабыванне ў Прыбары стала немагчымым і Ліда пайшла ў лес.

У кастрычніку 1943 года гітлераўцы блакіравалі Боўскі лес, дзе знаходзіліся Асобы партызанскі полк «Трынаццаць», 15-ы партызанскі полк, разведвальныя групы і дробныя атрады. На трэці дзень блакады, у час артылерыйскага абстрэлу,Лідзія Ульянаўна была цяжка паранена і выбуховай хваляй выкінута з акопа, моцна кантужана.

Доўгі час давялося адбівацца партызанам ад пераўзыходзячых сіл карнікаў, якія, не лічачыся з вялікімі стратамі, усё сціскалі і сці-скалі кальцо акружэння. У большасці партызан патроны скончыліся. I калі настаў крытычны момант, калі «пятля» павінна была зацягнуцца, партызаны пад агульным камандаваннем С. У.

Гры-шына пайшлі на прарыў.

У атаку падняліся ўсе, хто толькі мог хадзіць. Карнікі не чакалі такога рашучага націску абяссіленых і параненых людзей. Разам з усімі з гэтага смяротнага кальца вырвалася і Ліда. Параненая, абяссіленая, праз багну, невядомымі сцежкамі Канапліцкая дабралася з вялікімі цяжкасцямі да вёскі Ясная Паляна, дзе яе ўзяў да сябе ў дом, рызыкуючы быць павешаным, Міхаіл Мішын. Два тыдні ён хаваў дзяўчыну. Крыху выздаравеўшы,

Ліда рашыла ісці назад, у Прыбар. Туды яна прыйшла вечарам. А раніцай выклікаў да сябе камендант.

—    Партызанка?

Добра, што гаспадар дома, дзе жыў камендант, заступіўся за дзяўчыну.

—    Ніякая яна не партызанка. Жыве за Дняпром у сваей цёткі, а тут, у Прыбары, яе бабуля жыве, яна і прыйшла наведаць яе.
—    Каб духу твайго тут не было! — закрычаў камендант.

«Вось і адпачыла ў роднай бабулі»,— падумала Ліда, выходзячы ад каменданта. Тут жа сабралася і пайшла за Дняпро да цёткі.

На наступны дзень у вёсцы Асаўцы яна сустрэла разведгрупу Давыдкіна з атрада Грыцана, які дзейнічаў на Правабярэжжы, і пайшла з ёю ў вёску Гамарня. Расказала таварышам аб экспеды-цыі карнікаў на Левабярэжжы, але ўмаўчала аб сваім раненні. Так Ліда зноў стала разведчыцай.

Хутка ёй даручылі разведаць нямецкі апорны пункт Кардон, што размяшчаўся ў некалькіх кіламетрах ад Быхава. Ліда апранула  паношаную фуфайку, на галаву павязала простую хустку, на ногі надзела старый керзавыя боты. I адправілася на «пошукі» бабулі, якая пайшла да дачкі ў вёску Асавец.

На гэты раз Ліду падсцерагла бяда. Не паспела яна прайсці міма праклятага Кардона, яе слух разанула:
—    Хальт!
Да яе падыйшлі тры гітлераўцы, абшукалі і павялі ў дом. Там яе сустрэў афіцэр.
—    Хто такі? Куды пайшоль? — на ломанай рускай мове спытаў афіцэр.
—    Пан афіцэр, я працавала на аўтатрасе, прыйшла дамоў, а бабулі няма, суседзі сказалі, што яна пайшла да дачкі ў Асавец. Вось і іду я туды.
—    Ты ест партызан! — закрычаў фашыст:
—    Не, пан афіцэр, не! Не партызанка я. Бабулю шукаю.

Немец, гледзячы на Ліду злымі вачыма, падыйшоу да яе, крыкнуў:
—    Партызан! — і тут жа моцна ўдарыў у падбародак.

У дзяўчыны пацямнела ў вачах. Яна павалілася. Па яе целу балюча білі, а потым страціла прытомнасць.
Яе, як мех, кінулі ў кузаў грузавіка і адвезлі ў Сапяжынку, там размяшчаўся лагер для грамадзянскіх асоб.

Два салдаты паставілі Ліду на ногі, прывялі да каменданта лагера. Той, прачытаўшы суправаджальную, спытаў:
—    Партызанка?
—    Не,— ледзь прагаварыла дзяўчына.
—    Адкуль ты?
—    3 Прыбара я. Бабулю шукаю.
—    3 Прыбара? — перапытаў фашыст. — Праверым.

Камендант па-свойму штосьці сказаў салдату. Той выйшаў з камендатуры. Хутка ў памяшканне ўвайшла прыбарская дзяўчына Вера Паўлава (яна зараз жыве ў Рызе). Камендант, бачна, яе ве-даў і давяраў, спытаў:

—    Ведаеш гэту дзяўчыну?

Ведаю, — адказала Вера, з жахам разглядаючы пабіты твар Ліды. — Гэта дзяўчына наша, прыбарская і жыве яна з бабуляй.

Даўно жыве ў  Прыбары?
—    Ды яна і нарадзілася там.
— Вазьміце яе да сябе. — распарадзіўся камендант.

Немцы ў гэты час на падыходах да аўтамагістралі Гомель-Магілёў і да Дняпра будавалі ўмацаванні. Самую цяжкую работу прымушалі выконваць мірных жыхароў. Раніцай ycіx пагрузілі і павезлі на ўчастак паміж вёскамі Прыбар-Радзькава. Дзень працавалі, а вечарам пастроілі, палічылі і зноў у грузавік. За мастом машына павольна паднімалася ўгару, і Ліда рашыла… Сабраўшы рэшткі сілы, скокнула на зямлю і… пабегла. Гэтай жа ноччу яна дабралася да канспіратыўнай кватэры. Там яе схавалі. А на наступную ноч Ліда зноў была ў партызанскім атрадзе Грыцана.

Toe, што я расказаў пра Ліду Канапліцкую, гэта толькі частачка яе баявога шляху. Барацьба працягвалася. і Ліда не выйшла з гэтай барацьбы да дня Перамогі.

Зараз яна — Лідзія Ульянаўна Папова. Працуе бухгалтарам у сталовай завода «Запарожсталь». Вырасціла дзвюх дачок і двух сыноў, радуецца ўнукам.

Ёсць аб чым успомніць і расказаць Лідзіі Ульянаўне Паповай сваім супрацоўнікам, дзецям і ўнукам. Але такія як Лідзія Ульянаўна, ніколі не расказваюць пра сябе. А калі іх пачнуць рас-пытваць, адказваюць:

— Я рабіла тое, што рабілі многія, выконваючы свой абавязак перад Радзімай.

Абавязак перад Радзімай… Як многа сказана гэтымі словамі.

Г. ВАРАЖЫШЧАУ, камандзір атрада «Сямёрка»

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024