Самае містычнае свята

Самае містычнае свята

imagesФальклор заўсёды адыгрываў важную ролю ў фарміраванні духоўнасці чалавека. Зварот да традыцый беларускага народа азначае развіццё беларускай культуры.

У старажытныя часы і зараз вялікай папулярнасцю карыстаюцца народныя абрады. Адным з асноватворных сродкаў этнакультурнага выхавання дзіцяці з’яўляецца беларуская народная творчасць.

Вызначальную ролю ў этнакультурным выхаванні вучня выконвае стварэнне культурна-развіваючага асяроддзя, таму ў нашым ВПК традыцыйным стала святкаванне Каляд – аднаго з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету.

Першы дзень Калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на Каляды «нараджалася новае сонца», час «паварочваўся на вясну». Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе «сталее», з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова «каляды» мае паходжанне ад лацінскага calendae, «календы» – назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і «каляндар»), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Таццяна Абрамовіч, Ангеліна Баглова, Марына Грыгор’ева, Дзмітрый Лявіцкі, Лізавета Сямёнава, Таццяна Шапавалава падрыхтавалі беларускі народны абрад святкавання Каляд. Цэнтральнае месца ў калядаванні занялі Мядзведзь і Каза. Дзеці спявалі песні, чыталі калядныя вершы, жадалі шчасця і здароўя.

У дзіцячым садзе вельмі запамінальным для дашкалят таксама стала Каляднае свята. Дзеці завіталі ў госці да Лявона і Лявоніхі (на здымку). Свята суправаджалася прысутнасцю галоўных герояў: Мікіты з Казою, Цыганкі з Мішкам. А Чорт і Ведзьма хацелі свята сапсаваць.

Нішто не пашкодзіла стаць святу цікавым і незабыўным. У ім удзельнічалі выхавацелі дзіцячага сада — Валянціна Воранава (у ролі Лявона), Алена Казлова (у ролі Цыганкі), Любоў Мандрык (у ролі Лявоніхі), вучаніцы 8 класа —  Ангеліна Баглова (у ролі Мікіты), Лізавета Сямёнава (у ролі Вядзьмаркі), Таццяна Абрамовіч (у ролі Чорта), дашкаляты Таня Александровіч (у ролі Казы ) і Максім Грыгор’еў (у ролі Мядзведзя). Музычнае суправаджэнне ажыццяўлялася музычным кіраўніком, настаўнікам музыкі ДУА “Макранскі ВПК д/с-СШ” Аленай Савосцікавай.

Алена Цывілька

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

25 сентября пройдет Единый день безопасности

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем