На зямлі Ізяслава

На зямлі Ізяслава

Кожны год сталіцаю Дня беларускага пісьменства выбіраецца горад, які пакінуў адменты след у нацыянальнай літаратуры, культуры, навуцы і кнігадрукаванні. Сталіцамі ўжо з’яўляліся восемнаццаць гарадоў, у тым ліку наш родны Быхаў, які летась напачатку верасня перадаў эстафету Заслаўю. А Заслаўе стаў зараз адным з гарадоў, які прымаў свята ў другі раз.

Заславье 022

Распачалося святкаванне 6 верасня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з Міжнароднага круглага стала  “Сугучча: Літаратура як люстэрка эпохі” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, прэзентацыі альманаха “Сугучча”. Потым перамясціліся ў Заслаўскую дзіцячую школу мастацтваў, дзе прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Заслаўскія чытанні”. Але галоўныя падзеі разгарнуліся на Цэнтральнай плошчы невялікага горада.

Заславье 030

Удзельнікі свята наведвалі там павільён “Кнігі і прэса Беларусі”, знаёміліся з экспазіцыяй кніг— пераможцаў Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”, фотавыстаўкаю “Пераможцы” з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пабывалі “Ля вытокаў кнігавыдання” з дэманстрацыяй дзеючых друкаванага станка ХVІ стагоддзя і афортнага станка пачатку ХХ стагоддзя, старажытнага спосабу вытворчасці паперы. Тут жа прэзентавалася Біблія Францыска Скарыны, надрукаваная па старажытных тэхналогіях.

Заславье 031

Ладзіўся шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў, якія доўжыліся да самага вечара. Недзе пасля 19 гадзін адбылося адкрыццё бронзавага помніка княю Ізяславу —заснавальніку горада, а пасля 20 гадзін распачалося ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства з наступнай мастацка-тэатралізаванай дзеяй “Залатая калекцыя беларускага пісьменства”. У ім удзельнічаў і старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў, які знаходзіўся сярод ганаровых гасцей.

Заславье 036

Дэлегацыя Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на чале з яе старшынёю Уладзімірам Дуктавым, у саставе якой знаходзіўся і аўтар гэтых радкоў, прыехала ў Заслаўе з самага ранку 7 верасня. Добрае надвор’е спрыяла святочнаму настрою. Мы мелі магчымасць не толькі пабачыцца ды пагаманіць з пісьменнікамі розных рэгіёнаў Беларусі, а і паўдзельнічаць у прэзентацыі іхніх кніг. Мяне, да прыкладу, запрасіў на прэзентацыю свайго гістарычнага рускамоўнага рамана “Сияние короны” доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка. Ужо падчас прэзентацыі ён патлумачыў, што напісаў кнігу на рускай мове  для таго, каб з ёй хутчэй пазнаёміўся ўвесь славянскі свет. І не толькі ён.

Заславье 038

Ладзіліся іншыя прэзентацыі, выставы, майстар-класы, конкурсы, пленэры, дэманстравалася, прадавалася тэматычная сувенірная і кулінарная прадукцыя. Ды апоўдні ўвагу гараджан і гасцей прыцягнула ўвагу сцэнічная пляцоўка каля Гарадскога вала. Тут распачыналася ўшанаванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор 2013 года.

Заславье 042

Высокія творчыя ўзнагароды з рук старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалая Чаргінца атрымалі Алесь Савіцкі, Яўген Гарадніцкі, Аляксандр Быкаў, Іван Цітавец, Таццяна Сівец, Андрэй Цяўлоўскі, Уладзімір Навумовіч, Анатоль Андрэеў і Аляксандр Валковіч. Яны перамаглі ў розных намінацыях, але першым значыўся Алесь Савіцкі, які напісаў раман “Обаль” пра гераізм моладзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алесю Ануфрыевічу пераваліла ўжо за 90 год, але ён яшчэ даволі бадзёры чалавек, хаця прайшоў партызанскімі сцежкамі, франтавымі дарогамі ўсё ліхалецце, мае шэраг баявых ордэнаў і медалёў. Ён — узор патрыятызму для сённяшняй моладзі.

Заславье 045

Узнагароды ўручалі таксама намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік, міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, старшыня ЦК прафсаюза работнікаў культуры краіны Наталля Аўдзеева.
Тут, каля Гарадскога вала прайшло і ўрачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства з перадачаю эстафеты свята гораду Шчучыну Гродзенскай вобласці, які ў 2015 годзе стане сталіцаю чарговага Дня беларускага пісьменства.

Заславье 054

Заславье 056

Заславье 059

Заславье 061

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем