Міхась Пазнякоў: Калі быў малым, хацелася з’ехаць з вёскі

Міхась Пазнякоў: Калі быў малым, хацелася з’ехаць з вёскі

Міхась Пазнякоў не першы і, як заверыў сам пісьменнік, не апошні раз завітаў да вучняў Глухскай школы імя маршала авіяцыі, Героя Савецкага Саюза Сцяпана Акімавіча Красоўскага, дзе і сам калісьці вучыўся.

М. Поздняков 007

Чакалі Міхася Паўлавіча з хваляваннем, бо вучні рыхтавалі да сустрэчы выступленне. А сам пісьменнік не толькі, як і кожны год, прывёз с сабой падарункі,але і спявака, кампазітара Аляксандра Якіменка, маладую спявачку Наталлю Літвін.

Разам з Міхасём Пазняковым на сустрэчу ў родныя мясціны прыехалі яго сёстры Паліна і Марыя, якія яго падтрымліваюць ды разам наведваюць бацькоўскую хату ў Заброддзі.

М. Поздняков 018

Шмат пісьменнік казаў пра любоў да роднай краіны, да роднага краю, дзе вырас, куды і зараз кожны раз з задавальненнем прыязджае, бо тут чэрпае натхненне для душы і адпачывае ад мітусні жыцця.

– Калі быў малым, хацелася з’ехаць з вёскі, – успамінаў Міхась Паўлавіч. – За сваё жыццё я ўжо шмат дзе бываў, сустракаўся з цікавымі людзьмі. Але ж самымі дарагімі сэрцу засталіся мае родныя мясціны, землякі. Бо няма нічога лепей, калі ў тваёй душы жыве любоў да свайго роднага мястэчка.

Сваю шчырую, бясконцую любоў да радзімы паэт, празаік перадае ў сваіх творах. Яго вершы “Радзіма”, “Родны край”, шэраг іншых прасякнуты ўдзячнасцю роднай вёсцы, адданасцю.

М. Поздняков 037

Аб тым, што Міхась Пазнякоў не толькі добры паэт, празаік, але і таленавіты перакладчык, крытык, мовазнавец гаварыў галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, пісьменнік Мікола Леўчанка. Па ягоных словах, Міхась Паўлавіч вельмі працавіты чалавек, які вырас у вялікай сялянскай сям’і. Ён не толькі сам шмат піша, а і дапамагае моладзі, рэдагуе вершы студэнтаў, старшакласнікаў, праводзіць конкурсы, каб выявіць маладыя таленты.

Прагучалі на сустрэчы вершы паэта, пакладзеныя на музыку, якія выканалі Аляксандр Якіменка і Наталля Літвін.

Шмат пытанняў задавалі пісьменніку школьнікі. Пыталіся аб тым, чаму вырашыў стаць пісьменнікам, як напісаў першы верш і аб новых праектах. За самыя цікавыя пытанні Міхась Паўлавіч дарыў свае кнігі з аўтографам. А потым прачытаў свой новы верш “Матуля”.

М. Поздняков 046

Сустрэча праходзіла пад назваю “Прыеду я абавязкова”… Міхась Паўлавіч падараваў школе новыя кнігі ў бібліятэку, валейбольныя мячы, канцэлярскія тавары, грошы на набыццё газонакасілкі для школы, і абяцаў абавязкова прыехаць у наступным годзе.Свой жа адпачынак правядзе ўлетку ў Забродзі.

У фае можна было бачыць выставу, прысвечаную творчасці Міхася Паўлавіча. Толькі там яму і давялося паразмаўляць са сваімі аднакласнікамі, якія прыехалі да яго на кароткую сустрэчу, бо на наступны дзень пісьменніка чакалі ўжо ў Маскве на творчую сустрэчу.

Кацярына ЧЫГІРОВА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

БИСИ запустило новое социологическое исследование по вопросам развития образования

9 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Br37 тыс. недоплатила в бюджет организация из Могилева

9 сентября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

В Гомеле зажглась “Сожская зорачка”. На вокальный конкурс поступило более 200 заявок из Беларуси и России

9 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

МЧС: количество утонувших за 8 месяцев 2025 года снизилось на 26,6%

9 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Нацбанк рассчитывает к 2030 году довести долю безналичного оборота в рознице до 70%

9 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Выездное заседание комиссии по содействию занятости прошло в отделе внутренних дел райисполкома

9 сентября 2025
Читать новость

Архивы