Краязнаўчая літаратура Быхаўшчыны

indexУ фондзе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.Стральцова прадстаўляюць цікавасць выданні, прысвечаныя Быхаўшчыне і творчасці пісьменнікаў Быхаўскага раёну, якія былі выдадзены ў 2013 годзе да Дня беларускага пісьменства.

Баркалабаўскі летапіс / рэд. савет : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш]. — Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 616 с. : іл.

Баркалабаўскі летапіс складзены ў XVII стагоддзі на аснове айчынных і замежных хронік, гістарычных дакументаў, запісаў і ўспамінаў відавочцаў. Кніга напісана жывой, вобразнай і каларытнай старабеларускай мовай. Твор, які спалучае ў сябе рысы звычайнага летапісу і мемуараў, напісаны рукой чалавека з сельскай глыбінкі, у былым мястэчку Баркалабава, цяперашнім аргагарадку Баркалабава. Старонкі “Баркалабаўскага летапісу” захавалі ўспаміны пра шмат падзей, у ліку якіх паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, царкоўная ўнія 1596 года. Але самае каштоўнае ў гэтым творы для нас – гэта старонкі, прысвечаныя падзеям, значным і дробным, якія адбываліся ў самім Баркалабаве і наваколлі. “Баркалабаўскі летапіс” захаваў для нашчадкаў жывую карціну далёкай мінуўшчыны. У гэтым яго асаблівая ўнікальнасць і каштоўнасць.

Баркалабаўскі летапіс : факсімільнае выданне. — Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 52 с.

Факсімільнае выданне ўпершыню ўзнаўляе помнік беларускага летапісання, які захаваўся да нашых дзён у адзіным спісе. Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і культуры Беларусі.

Быхаўшчына. Дыханне вякоў / Уклад. У. І. Бацкалевіч. — Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2013 — 168с. : іл.

Выданне расказвае аб цікавых старонках з гісторыі нашага раёна, аб таленавітых людзях з самабытнай культурай і векавымі традыцыямі.

У Дняпра на магутным плячы : Быхаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка, літаратуразнаўства / Уклад. М. Пазнякоў. — Мінск : Маст.літ., 2013. — 415с., 8 [л.] іл. — (Беларусь літаратурная).

У выданне ўвайшлі шэраг твораў паэтаў, празаікаў і літаратуразнаўцаў Быхаўшчыны, якія ўслаўлялі раней і ўслаўляюць зараз сваю малую радзіму, нашу родную Беларусь.

Быховский район : Древняя земля на берегу Днепра / Сост. С. Жижиян. — Минск : Рифтур Принт, 2013. — 46с. : ил.

У кнізе ў храналагічным парадку прыводзяцца факты з гісторыі раёна з даўніх часоў да сучаснасці, расказваецца аб славутасцях нашага краю, аграусадзьбах, дзе можна адпачыць. У выданні змешчаны маршруты экскурсій па Быхаўскаму раёну.

Жижиян, С. Ф. 101 занимательный факт из истории Быховщины / Сергей Жижиян. — Могилёв : Амелия Принт, 2013. — 84с. : ил.

Аўтарам кнігі з’яўляецца дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Выданне змяшчае 101 факт з гісторыі роднага краю, 101 фатаграфію і ілюстрацыю, шматлікія з якіх надрукаваны ўпершыню. Таксама выклікае цікавасць 101 крыніца ў спіску літаратуры.

lib-bykhov.mogilev.by

 

 

 

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине продолжается акция «Чистый двор – комфортная жизнь».

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Продолжается проведение Дней профилактики в школах Быховского района

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Могилёве прошли открытые областные соревнования «Лига храбрых»

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Новобыховском сельском исполнительном комитете провели прямую телефонную линию

26 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

26 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Хоккеисты минского «Динамо» сыграют с «Северсталью» в третьем матче домашней серии

26 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем