Таленты на “Пісьмянковым лузе”

Таленты на “Пісьмянковым лузе”

Маштабнае мерапрыемства пачалося 24 мая, у Дзень славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў гонар славянскіх асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства Кірыла і Мефодзія, даўшых славянскаму свету знакмітую кірыліцу і заклаўшых падмурак рускай, іншых славянскіх культур.

imagesКасцюковічы сустрэлі вядомых паэтаў, празаікаў і, сяброў Алеся Пісьмянкова Анатоля Зэкава, Васіля Ткачова, Алеся Бардоўскага, іншых слынных літаратараў, а таксама жонку Алеся Пісьмянкова Алену Рыгораўну, Уладзіміра Бурдзялёва — сына даўно пайшоўшага з жыцця Аляксея Русецкага і Уладзіміра Берберава — ўнука народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З іхнім удзелам прайшлі стаўшыя ужо традыцыйнымі Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні.

А на наступны дзень свята перамясцілася на гісторыка-культурны аб’ект каля апетай у вершах ракі Бесядзь, непадалёку ад хаты, у якой нарадзіўся і вырас  Алесь. Тут, на “Пісьмянковым лузе”, ад вялізнага валуна каля ўваходу і да імправізаванай сцэны, дзе павінны пачацца выступленні творцаў, па абодва бакі размясціліся розныя падворкі, выставы вырабаў народных майстроў, літаратурныя выставы з кнігамі вядомых пісьменнікаў, гандлёвыя рады. Прыехаўшыя на свята людзі іх уважліва разглядаюць, гутараць з творцамі, купляюць вырабы, розныя прысмакі. Народу багата каля вырабаў з Горацкага, Асіповіцкага, Клічаўскага раёнаў і, вядома, Касцюковіцкага.

Свята адкрывае старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Уладзімір Кісялёў. Ён адзначае асабліва багатую на таленты Касцюковіцкую зямлю, якая ўзрасціла такія яркія зоркі на літаратурным небасхіле як народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў, народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгранаў, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Ленінскага камсамола і лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Алесь Пісьмянкоў, іншыя знакамітыя творцы-землякі, чыю справу годна працягвае літаратурная моладзь.

Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, заслужаны дзеяч культуры Анатоль Сінкавец выказваецца за тое, каб гэтаму абласному літаратурнаму святу, адзінаму такога кшталту ў краіне, надаць статус рэспубліканскага. Гэта варта ўсё абгрунтавана падрыхтаваць і накіраваць сваю прапанову ў Міністэрства культуры Беларусі.

На пісьмянковым філасофскім выразе “думаць вершы” засяроджвае ўвагу людзей начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч.

Пачынаецца конкурс аўтарскай песні “На струнах сэрца” і выступленні паэтаў па выніках конкурсу паэзіі “Крыніца душы”. Лепшыя выканаўцы, радуюць прысутных сваім майстэрствам, якое яшчэ толькі набірае сілу, а тым часам для ганаровых гасцей ладзіцца экскурсія па выставе “Магілёўскі гасцінец”, якую праводзяць начальнік аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама Мікалай Таманюк і дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Мартыненка.

Маладых выканаўцаў аўтарскай песні, паэтаў на сцэне змяняюць майстры мастацтваў Касцюковіцкага раёна з гадзіннаю канцэртнаю праграмаю “Ляці, мая песня, над Бесяддзю роднай”. Слухаючы іхнія выступленні яшчэ раз пераконваешся ў тым, што ўсходні рэгіён Магілёўшчыны сапраўды вельмі багаты талентамі.

Пасля канцэрту распачынаецца вечарына паэзіі “Зорка, імя якой Алесь, збірае сяброў”, падчас якой падводзяцца вынікі, узнагароджванне і выступленні пераможцаў конкурсаў паэзіі і аўтарскай песні, ганаровых гасцей свята — сына слыннага паэта Аляксея Русецкага, унука народнага паэта Аркадзя Куляшова, паэта і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Шкірманкова са Слаўгарада, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Дуктава, членаў гэтага творчага саюза Міколы Салаўцова з Чавусаў, Міколы Леўчанкі з Быхава, які нагадаў свае сустрэчы з Алесем Пісьмянковым, прачытаў некалькі вершаў.

Іхнюю любоў да роднай зямлі ў вершаваных беларускамоўных радках дапоўнілі госці свята цудоўным канцэртам “Песні роднай зямлі”. А закончылася двухдзённае вялікае літаратурна-мастацкае мерапрыемства забаўляльнаю гульнявою праграмаю “Добры вечар!” на беразе хуткаплыннай Бесядзі.

Мікола КОЛАСАЎ. 

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024