Провады зімы ў Быхаве

Провады зімы ў Быхаве

Нядзельны дзень 24 лютага па змене надвор’я выдаўся якраз падобным развіццю сюжэта тэатралізаванага прадстаўлення “Бывай, матухна-зіма”, што ладзілі на Кастрычніцкай плошчы райцэнтра работнікі культуры. Ранак з даволі моцным марозам і халодным ветрам быў тыпова зімовым, а абед з цёплым сонцам і капяжом надта ж ужо нагадваў вясну.

Так было і ў пастаноўцы, дзе спачатку перамагалі злыя сілы (чэрці, Лясун, завірухі-мяцеліцы) на чале з валадаркаю Зімою. Тая ніяк не хацела сыйсці, бо каляндар ёй — не ўказ. Але добрыя сілы, якіх прадстаўлялі скамарохі, Снежны волат і іншыя персанажы і якіх узначальваў Іван Царэвіч, у выніку ўсё ж перамаглі нечысць. Яны вывелі ў свет доўгачаканую вясну і яе дочку Ульянку, якая стала каханкаю Івана Царэвіча.

Паглядзець казачнае прадстаўленне, вялікую канцэртную праграму, а таксама наведаць гандлёвыя рады, паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, гульнях на плошчы ды стадыёне прыйшлі быхаўчане і госці горада. Работнікі прадпрыемстваў грамадскага харчавання прапанавалі наведвальнікам традыцыйныя для гэтага свята шашлыкі, бліны — сімвалы нараджаючагася сонца, а таксама шырокі выбар іншых прадуктовых тавараў.

Сваю мясную, пладовую і гародніную прадукцыю прадаваў філіял “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ”.
Гульнявыя і конкурсныя пляцоўкі арганізавалі для дзяцей і дарослых работнікі культасветустаноў, раённага цэнтра дзіцячай творчасці, аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
На заснежаным гарадскім стадыёне вялікім попытам ва ўдельнікаў свята карысталіся паслугі катання на запрэжаных у сані конях.

З імправізаванай сцэны гучалі песні народнай і абрадавай тэматыкі народных калектываў “Гаспадыня”, “Багатуха”, “Дняпроўскія зоры”, а таксама шэрагу самадзейных выканаўцаў.

Кульмінацыяй свята сталася, як заўсёды, спальванне на абрадавым вогнішчы стылізаванага чучала Зімы і непатрэбных людзям рэчаў, якія сабралі ў іх скамарохі, і што сімвалізавала сабою ачышчэнне ад усяго старога, зімовага і прыход новага, веснавога жыцця.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГОРОСКОП

Гороскоп на 20 октября

20 октября 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Маск представил летающую Tesla с космическими технологиями на борту

19 октября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

В Беларуси появится единая система продажи билетов на автобусы и маршрутки

19 октября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Парфюмерия с ароматом еды набирает популярность в мире

19 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Трамп снял санкции с российского дизеля из-за выгоды для США

19 октября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Урок «Свет души рассеет тьму» прошел в Гимназии Быхова

19 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем