Рэпартаж першай ночы

Рэпартаж першай ночы

Вяселле ладзіў малады камерсант. Ну як жа тут без фатографа. Ды каб быў не аматар-самавучка, а вядомы майстар, здымкі якога красуюцца ў вітрынах атэлье. Няхай сабе і дарагі. Выбар пасля нядоўгага абмер- кавання з сябрамі-знаўцамі спыніў на Уладысю Забіле, які сваю камерцыю рабіў на вяселлях, хрэсьбінах і розных юбілеях. Работы намячалася на цэлы дзень — ад запісу ў загсаўскіх аналах, вянчання ў царкве і да канца шлюбнага застолля. Уладысь заламіў цану. Жаніх не стаў таргавацца. Нашчоўкаць кадраў з рэгістрацыі шлюбу і з абраду вянчання было прасцей простага — сцэнарый у яго адпрацаваны да драбніц. На застолле ёсць некалькі варыянтаў, але і тут складанасцей для майстра няма. Адно што цэлы дзень на нагах. Тут ужо нічога не зробіш — ногі не толькі воўка кормяць. У царкве народу было няшмат. На цвінтары, бліжэй да царкоўнага ганку, туліліся некалькі мясцовых жабракоў і бамжоў. Тым не меней, калі вясельная працэсія чынна ішла да ўбраных атласнымі стужкамі і рознакаляровымі шарыкамі легкавушак, шаферы і дружкі пачалі веерамі раскідваць на абодва бакі дробныя купюры. Стары рытуал, толькі на новы лад. На ўсякі выпадак Уладысь закадрыў гэты знак шчодрасці маладых.

Часта бываючы на вяселлях, Уладысь рэдка бачыў, каб малады забываўся, што наперадзе першая шлюбная ноч, не прапускаў ніводнага тосту, ніводнага «горка!» і куляў чарку за чаркай упоравень з астатнімі. Гэты кліент быў не з абачлівых — «пакаваўся» каньяком вельмі грунтоўна. I, надзіва, напачатку не вельмі п’янеў…

У перапынку, учыненым для танцаў і разгрузкі, жаніх адышоўся ў бязлюдны канец залы і паманіў пальцам Уладыся.

— Ты, фатограф, умееш трымаць язык за зубамі і захоўваць тайну? — без ценю жартаўлівасці запытаўся ен.

—Тым і трымаемся, — няпэўна адказаў Уладысь. Ён прывык да нечаканасцей і капрызаў сваіх кліентаў і стараўся задавольваць іх. — Слухаю вас…

— Слухай-слухай, — загадкава ўсміхнуўся падагрэты каньяком жаніх. — Зняць на плёнку нашу першую ноч не адмовішся? Ну, для памяці нам. Як састарымся, глядзець будзем. I каб нікому ні гу-гу. Усе фота і плёнку аддасі мне. Заплачу па самай высокай таксе. Баксамі…

Чаго хочаце чакаў Уладысь, толькі не такога. Адмовіцца? Але ж баксы… Супраць зялёных асігнацый устаяць ён не мог. Павагаўшыся хвілінку, запытаўся:

— А нявеста? Ну, жонка ваша?

Не быў бы жаніх камерсантам. I гэта ў яго было прадугледжана.

— Поўная дамоўленасць і ўзаемная зацікаўленасць. Калі даеш згоду, дык вось табе адрас і ключы ад кватэры. У спальні адгароджаны шырмай куток — там і засядзеш з апаратам. Пойдзеш перад канцом застолля — дам знак…

Даць знак ён не забыўся. Больш таго, загадаў шафёру даставіць Уладыся ў свае апартаменты.
Апартаментамі кватэру камерсанта можна было назваць з нацяжкай. Звычайная трохпакаёўка. Не хрушчоўка, але і не дужа прасторная. Затое ўбранне! Мяккія дываны на падлозе, квяцістыя — на ўсю шырыню сцен. Карцін панавешана — як у тым музеі. Гарнітур на гарнітуры. Вокны ў сажань, захінутыя цяжкімі цёмна-зялёнымі шторамі.

«Логава фірмача», — без зайздрасці пазначыў у думках Уладысь і пайшоў у спальню. Сапраўды, ніша паміж дзвюма аднастворкавымі шафамі была загароджана невысокай шырмай, размаляванай кітайскімі драконамі. Прыкінуў, як з гэтай нішы зручней фатаграфаваць ложак і ўваход у спальню. Пачынаць, відаць, давядзецца з гэтага ўваходу. Малады мусіць унесці маладую на руках…

Але ўнеслі не яе, а яго. Дужыя п’яныя сябрукі праціснуліся ў спальню і з рогатам кінулі абмяклае цела на ложак.

— Не бядуй, Валянціна, — не прамінуў пацвяліцца адзін з дзецюкоў, падміргваючы маладой, якая ў растрапаным вясельным уборы ўвайшла следам. — Да раніцы праспіцца. I будзе табе мядовы месяц…
Уладысь, незважаючы на тое, што задуманы рэпартаж першай ночы праваліўся, паспеў некалькі разоў шчоўкнуць затворам фотаапарата. А калі ў спальні засталася толькі Валянціна, ён прадоўжыў сваю работу. Здымкі ўсё ж абяцалі быць цікавымі, ігравымі: як нявеста зрывала з галавы карункавую фату, як шпурляла на падлогу сарваны з грудзей букецік штучных кветак, як таропка вызвалялася ад кісейнага вясельнага ўбору фірмы «Юнона»…

Якую хвіліну яна сядзела моўчкі, злосна пазіраючы на таго, хто павінен стаць яе мужам, а цяпер, як рагожны куль, ляжаў на пасцелі. Раптам нечакана напаўголаса гукнула:

— Эй, фатограф, вылазь са свайго закуту і ідзі да мяне!

Калі Уладысь Забіла расказваў мне гэту гісторыю і дайшоў да нечаканага фіналу, я не вытрымаў:

— I ты, вядомы фотараспуснік, не прамінуў?

— Ды ну, ды што ты, я ж даў слова заказчыку маўчаць як рыба.

Уладысь зацяўся, але я ўгледзеў, як у яго зеленаватых вачах, нібы ў марцовага ката, бліснулі залатыя іскрынкі.

БАРЫС СТРАЛЬЦОЎ

Беларускі вучоны, публіцыст, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў “За значны ўклад у развіццё журналістыкі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў галіне журналістыкі, нарадзіўся 1 сакавіка 1926 года ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у газетах “Чырвоная змена” і “Звязда” (1953—1969). З 1969 па 1990 год – загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ, з 1999 года – прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі, кафедры перыядычнага друку. Стварыў навуковую школу ў галіне тэорыі журналістыкі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і паспяхова абаронены дзесяткі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Даследаваў жанры і творчыя метады журналістыкі. Аўтар манаграфій “Газета і мараль” (1971), “Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў” (1973), “Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі” (1974), “Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства” (1977), “Маральны клімат вытворчага калектыву і друк” (1979), “Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе” (1980), “Фельетон: теория и практика жанра” (1983), “Основы публицистики. Жанры” (1990), “Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)” (1991), “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці” (дзве часткі, 1999), “Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы” (2000) і іншых.

Асноўная тэматыка мастацкіх і публіцыстычных твораў – жыццё вёскі, клопаты моладзі і інтэлігенцыі: зборнікі апавяданняў “Наследнік” (1963), “Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі” (1969), аповесці “Вячэрняя планета” (1975), “Метраном памяці” (1985), раман “Між крутых берагоў” (1980); зборнікі абразкоў і апавяданняў “Чарадзейны туман” (2000), “Капуснік, або лад жыцця” (2007).

Памёр 18 кастрычніка 2009 года.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024