Батлейка ў Баркалабава

На працягу апошніх гадоў у Баркалабаўскім КСЦ створаны музейны пакой.

На яго базе арганізоўваецца дзейнасць па фарміраванню ў падрастаючага пакалення паважных адносін да нацыянальнай спадчыны, культуры, адказнасці за іх захаванне і развіццё праз знаёмства з беларускімі абрадамі, гульнямі,казкамі Баркалабаўскага края, знаемства з бытам, прадметамі хатняга абіхода, якімі карысталіся нашы продкі.

Акунуцца ў эпоху старажытнай культуры вёскі Баркалабава, датыкнуцца да жывой гісторыі сваіх продкаў, здзейсніць своеасаблівае падарожжа праз час для ўдзельнікаў творчага праекта “Баркалабаўскія карункі” не толькі захапляльна і цікава, але і карысна.

фото: turov.by

У час правядзення Калядных святаў удзельнікі клуба “Спадчына” Баркалабаўскага КСЦ адрадзілі беларускую батлейку. Для маленькіх гледачоў і малодшага школьнага ўзросту падрыхтавана казка,  запісаная ад мясцовай жыхаркі вёскі Баркалабава Улляны Барсуковай“Каза манюка “.

Кіраўніком клуба “Спадчына”  з’яўляецца Алеся Аседач — мастацкі кіраўнік Баркалабаўскага КСЦ. Казку падрыхтавалі Алена Іванова, Віалета Мікалайчык, Валерыя і Вікторыя Аседач, Мікіта Сямёнаў.
Добрыя ўмовы для стварэння музейнага пакоя створаны  і ў Глухскім СДК.  Дырэктар ГалінаТрыманава  займаецца ўладкаваннем музейнага пакоя, папаўненнем яго новымі экспанатамі, стварэннем картатэкі рэчаў, якія маюцца ў музейным пакоі. Зараз распрацоўваюцца тэмы правядзення экскурсійных заняткаў на базе музейнага пакоя. Ён дзейнічае як куток па захаванню і развіццю народнай культуры, папулярызацыі рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны.

Святлана САЛАМЕВІЧ, загадчыца метадычнага аддзела РЦК.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Безопасность детей на каникулах: правила и советы для родителей

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Правила охоты в Беларуси: электронные путевки и изменения в 2026 году

19 июня 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

«Властелин села — 2026»: областной этап стартовал в Быховском районе

19 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Биржевая торговля Беларуси и Индии: итоги форума в Мумбаи и перспективы

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Интерактивная карта водных путей Беларуси появится на геопортале

19 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Качество сотовой связи в Беларуси: новые штрафы для операторов с 19 июня

19 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем