Пуцёўка ў Італію

Калі Дзед Мароз завітаў у банкетную залу, дзе піравалі работнікі фірмы «Адкінь капыты», усе на хвіліну прыціхлі, а потым загудзелі:

—    Дзядуля, ты да нас? Ці, можа, па п’янцы прыблукаў?

—    Да вас, родненькія, да вас, даражэнькія! Хачу павіншаваць з Новым годам.

—    Тады, галубок, сядай за стол! — запрасіла госця пышнацелая кабета і прапанавала: — Наліце яму штрафную! Няхай пагрэецца з дарогі. А то на марозе адубеў.

—    Э-э-э, не-е-е, — адмоўна пахістаў галавою Дзед Мароз. — Спачатку раздам падарункі, а потым і ўрэжу да чорцікаў. Ну, каго першага ашчаслівіць?

—    Мяне! — выпаліла сакратарка з прыёмнай Люся Шпунт. — Я ж самая маладая, самая прыгожая, самая-самая…

—    Ну, калі ты самая-самая, табе і самы лепшы падарунак.

—    Цікава, а які?

—    Пуцёўка на курорт.

—    А вой-вой-вой! — узрадавалася Люся. — А куды?

—    У Егіпет.

—    У Егіпет? Сам едзь! Мяне туды дрынам не загоніш.

—    Чаму? — здзівіўся госць. — Цудоўная краіна, ласкавае мора…

—    Акулаў-людаедаў баюся. Там іх развялося столькі, колькі лягушак у нашым балоце. Кішкі выпусцяць. А я жыць хачу. Яшчэ не нацалавалася. Ды і ў Егіпце ўжо пяць разоў пабывала.

—    Ва-у-у! А дзе ж столькі «бабак» нашкрэбла? У цябе зарплата — кот наплакаў, — усміхнуўся ў сівыя вусы Дзед Мароз.

—    Сцяпан Антонавіч вазіў, генеральны дырэктар.

—    А цяпер ты яго… Вось і доўг пагасіш…

—    Дзеду, не дражні гусей! Патрэбны мне гэты стары хрыч, як карове сядло. Я маладога знайду.

—    Ма-ла-до-га? Вось ты якая? На табе скура гарыць! — раззлаваўся Дзед Мароз і грукнуў палкай аб падлогу! —    А чаго ж тады з шэфам лётала па замежных курортах?

—    Хто адмовіцца на чужым гарбу ў рай з’ездзіць? — на пытанне пытаннем адказала Люся. — Такіх дурняў няма! Я хоць свет пабачыла і нагулялася…

—    А як удалося абхітрыць шэфа? ён з цябе, відаць, вока не спускаў?

—    Умець трэба! Вечарам, як толькі Сцяпан Антонавіч даваў храпака, я рабіла драпака. Да маладзенькага. А рана-раненька вярталася пад крыло свайго шэфа. I ніякіх праблем: яму добра — выспаўся, а мне яшчэ лепш — нацалавалася. Ой, загаварылася я, дзядуля, з табою! Калі ласка, дай пуцёўку ў Італію!

Ад гэтых слоў аж ёкнула сэрца ў Дзеда Мароза, і ён ледзь выдыхнуў:

—    У І-та-лі-ю? Вось куды намылілася! А трасцу ў бок не хацела? Няхай дае пуцёўку ў Італію той, хто бярэ цябе за талію. Уцяміла? Хто наступны?

—    Я-я-я! — падхапіўся з-за стала галоўны спецыяліст па рэкламе Віктар Клоп.

—    А што ж табе, браток, такое ўсучыць, каб больш не пладзіў ананімак, як млын мышэй. Абліваеш усіх брудам. I чаго ты дабіваешся?

—    Новай пасады. Хачу руляваць фірмай!

—    А ў цябе, браток, кацялок варыць? У труну загоніш яе.

—    Няпраўда! — ускіпеў Клоп. — Мяне Бог не абдзяліў розумам.

—    Тады вазьмі вось гэту самапіску.

—    Не трэба! Свая ёсць.

—    Такой няма. Яна — чароўная. Як толькі ёю накрэмзаеш кляўзу, у цябе на мяккім месцы адразу ўскочыць аж дзесяць скул. Ды такіх балючых, што не зможаш ні сесці, ні легчы. I будуць сядзець, пакуль не пакаешся.

Клоп зморшчыўся, нібы з’еў лясковіну, схапіў чарку з гарэлкай і адным глыкам асушыў яе. А Дзед Мароз падаўся да стала, за якім сядзела інжынер Вераніка Чабор, і пацікавіўся: «Скажы, мая птушачка, а чым запомніцца табе адыходзячы год?»

—    Стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу па ўкараненні новых тэхналогій.

—    О-го-го! Малайчына!.. А чым яшчэ?

—    Нядаўна замуж выйшла.

—    Ведаю, ведаю. А дзе жывяце?

—    Здымаем кватэру.

—    3 маладым, ды на чужой кватэры? Гэта непарадак. А каб мядовым быў не толькі ваш мядовы месяц, а і жыццё, то трымай, Веранічка, ключы ад новай кватэры. I пажаданне: «Столькі табе дочак, колькі вясною на бярозе почак. I столькі сыночкаў, колькі ў лесе пянёчкаў».

—    Дзякуй, дзядулька, дзякуй, даражэнькі. Твае ласкі век не забуду.

Дзед Мароз борздзенька раздаў прысутным падарункі, хітра прыжмурыў вочы і спытаў:

—    А дзе ж ваш генеральны дырэктар Сцяпан Антонавіч?

—    У камандзіроўцы. Паехаў на атэстацыю і не вярнуўся.

—    А вы яе прайшлі?

—    Ды не. Толькі праз месяц.

—    А навошта старыя праблемы цягнуць у новы год? — усміхнуўся Дзед Мароз. — Таму я сёння правёў атэстацыю. Праўда, без фармальнасцяў, але аб’ектыўна. Аб выніках яе даведаецеся пасля свята.
Дзед Мароз скінуў шубу, зняў шапку, садраў «бараду», і ва ўсіх работнікаў фірмы ад нечаканасці аж вочы палезлі на лоб — перад імі стаяў генеральны дырэктар Сцяпан Гусак.

Мікола Падабед.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024