Пачынаецца творчы праект “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”

Аддзел культуры і аддзел адукацыі райвыканкама ў сувязі з прадстаячым у 2013 годзе Днём беларускага пісьменства,які пройдзе ў Быхаве, распачынаюць творчы праект “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”, аўтарам якога з’яўляецца дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава” Ірына Кухціна. Мэта праекта —  фарміраванне любові і гонару ў падрастаючага пакалення да гістарычна-культурнай спадчыны нашага Прыдняпроўскага краю, зацікаўленасці моладзі да выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Распрацавана палажэнне раённага конкурсу дзіцячых творчых работ “Быхаўшчына вачамі дзяцей” у рамках вышэйназванага творчага праекта, а праводзіцца гэты конкурс сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі і агульна-адукацыйных устаноў нашага раёна ў дзвюх узроставых катэгорыях: першая катэгорыя — ад 6 да 11 гадоў, другая — ад 12 да 17 гадоў уключна.

Падвядзенне вынікаў конкурсу пройдзе 15 сакавіка. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені ў кожнай узроставай катэгорыі і правам размяшчэння сваёй творчай работы ў фотаальбоме “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”, які будзе выдадзены да Дня беларускага пісьменства.

Падрабязная інфармацыйная карта названага творчага праекта, Палажэнне раённага конкурсу творчых работ, патрабаванні да афармлення творчых работ і ўзор заяўкі на ўдзел у конкурсе змешчаны на сайце газеты “Маяк Прыдняпроўя” www.bykhov.by

Мікола ВАЛОДЗІН.

Інфармацыйная карта творчага праекта

НазваТворчы праект “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”
Аўтар праектаДырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава” Кухціна І.Г.

 

Кіраўнікі праектаНачальнік аддзела культуры Быхаўскага райвыканкамаМіхалькова Святлана Генадзьеўна

Начальнік аддзела адукацыі Быхаўскага райвыканкама Тарасевіч Лілія Зігмундаўна

Арганізацыя, якая прадставіла праект

 

Аддзел культуры Быхаўскага райвыканкамаАддзел адукацыі Быхаўскага райвыканкама
Адрас і рэквізіты арганізацыі

 

213352 Магілёўская вобласць, г. Быхаў вул. Леніна, 54
Тэлефон, факс

 

8-2231- 5-23-72;  5-45-70
Форма рэалізацыіКомплекс мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне гісторыі і культуры роднага краю, конкурс дзіцячых творчых работ “Быхаўшчына вачамі дзяцей”, выданне фотаальбома “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”, выраб банарнай і рэкламнай прадукцыі з выкарыстаннем дзіцячых твораў.
Мэты праекта– фарміраванне любві і гонару ў падрастаючага пакалення да гістарычнай і культурнай спадчыны Быхаўшчыны, а таксама зацікаўленасці да выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;- стварэнне творчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў Быхаўскага раёна ў розных тэхніках, на якіх намаляваны гістарычныя і культурныя выбітнасці родных мясцін
Кадравае забеспячэнне праекта– настаўнікі і навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў Быхаўскага раёна

–   спецыялісты інфармацыйна- аналітычнага і рэпертуарна – выдавецкага аддзела УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”;-         фатограф;-         праграміст.

Тэрміны правядзення

 

Лістапад 2012 – май 2013 года.
Месца рэалізацыі

 

установы дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйныя установы Быхаўскага раёна
Меркаваныя выдаткі–  пазабюджэтныя сродкі для выдання фотаальбома “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”;-         пазабюджэтныя сродкі для стварэння прафесійных фотаздымкаў;-         пазабюджэтныя сродкі для вырабу банарнай і рэкламнай прадукцыі з выкарыстаннем дзіцячых твораў.
Агульная колькасць удзельнікаў праэктада 50 чалавек
Геаграфія ўдзельнікаўБыхаўскі раён
Гісторыя ажыццяўлення праектаРэалізацыя творчага праекту здзяйсняецца з лістапада 2012 года
Асобная інфармацыя і заўвагіІнфармацыя аб праекце накіравана ва ўсе установы дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйныя установы Быхаўскага раёна, а таксама ў СМІ пад рубрыкай “Рыхтуемся ка Дню пісьменнасці”

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

раённага конкурсу дзіцячых творчых работ “Быхаўшчына вачамі дзяцей” у рамках творчага праекта “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”

1. Агульнае палажэнне

1.1 .Палажэнне раённага конкурсу дзіцячых творчых работ “Быхаўшчына вачамі дзяцей” (далей – Конкурс) вызначае мэты, задачы, тэрміны, парадак і ўмовы правядзення, а таксама катэгорыю ўдзельнікаў Конкурсу.

1.2.     Конкурс праводзіцца ў мэтах патрыятычнага, культуралагічнага і эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Задачы Конкурсу:

–         выхаванне патрыятызму, любві і павагі да Айчыны, роднага краю і яго гісторыі;

–        развіццё творчых здольнасцяў дзяцей;

–         прыцягненне ўвагі навучэнцаў ўстаноў дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды Быхаўскага раёна.

1.3.    Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца аддзелы культуры і адукацыі Быхаўскага райвыканкама.

1.4.     Правядзенне Конкурсу ажыццяўляе ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”

2. Кірауніцтва Конкурсам

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурса ажыццяўляе ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”. Непасрэднае правядзенне ўскладаецца на Экспертную камісію (прыкладанне № 1), у складзе якой прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў раёна.

2.1.   ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”:

–  складае план падрыхтоўкі і правядзення Конкурсу;

–   ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу.

2.2.   Экспертная камісія:

–  арганізуе і праводзіць Конкурс;

–   вызначае пераможцаў і прызёраў Конкурсу;

–   падпісвае выніковы пратакол Конкурсу;

–   прадстаўляе справаздачу па выніках правядзення Конкурсу.

3.  Удзельнікі Конкурсу

3.1.     У Конкурсе індывідуальна могуць прыняць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў Быхаўскага раёна.

3.2.   Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў:

конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях

I   ад 6 да 11 гадоў уключна;

II  ад 12 да 17 гадоў уключна.

4.  Тэрміны, парадак і ўмовы правядзення Конкурсу

4.1 Конкурс праводзіцца ў два этагіы.

4.2.   Першы (завочны) этап Конкурсу праводзіцца з 1 ліпеня по 1 сакавіка ў форме адбору творчых работ удзельнікаў Конкурсу.

4.3.    Другі (вочны) этап Конкурсу праводзіцца з 11 па 15 сакавіка ў форме выставы творчых работ удзельнікаў Конкурсу ў ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Ьыхава”: (3 паверх Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў мікрараёна Быхаў – 1).

4.4.    Адукацыйныя ўстановы раёна да 1 снежня 2012 года прадстаўляюць заяўку на ўдзел у Конкурсе і да 1 сакавіка 2013 года конкурсныя творчыя работы па адрасе: г.Быхаў, вул. Грышына, 96 ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”, тэлефон 70 -155, дырэктар Кухціна Ірына Генадзьеўна.

4.5.    Творчыя работы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.

4.6.    Падвядзенне вынікаў Конкурсу праводзіцца 15 сакавіка 2013 года ў ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”.

4.7.  Конкурс праводзіцца па намінацыях:

–         выяўленчае мастацтва: жывапіс, графіка.

–         дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва: вітражы, папяровая пластыка, лялькі і цацкі, упрыгожванні, салёнае цеста, калаж;

–         мастацкія рамёствы: разьба па дрэве, кераміка, саломапляценне, выцінанка, вышыўка, размалёўка па тканіне і г.д.

4.8.    Патрабаванні да афармлення творчых работ удзельнікаў паказаны ў прыкладанні № 3.

4.9.     Крытэрыі адзнакі конкурсных работ:

–         адпаведнасць тэматыцы Конкурсу;

–         мастацкі ўзровень;

–         арыгінальнасць задумы;

–         якасць работы.

4.10.   Творчыя работы, дасланыя на Конкурс, павінны са зваротнага боку мець паспарту, з указаннем назвы работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узросту аўтара, назвы адукацыйнай установы, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка.

5. Падвядзенне вынікау Конкурсу і узнагароджанне

5.1.   Вынікі Конкурсу афармляюцца справаздачай Экспертнай камісіі.

5.2.   Пераможцы і прызёры Конкурсу вызначаюцца па найбольшай суме балаў, набраных удзельнікамі па крытэрыях адзнакі конкурсных работ.

5.3.  Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ў кожнай узроставой катэгорыі і правам размяшчэння сваёй творчай работы ў фотаальбоме “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”, які будзе выдадзены да Дня беларускага пісьменства ў 2013 г.

5.4.  Творчыя   работы, якія адзначыць Экспертная камісія, будуць выкарыстоўвацца для выраба банарнай і рэкламнай прадукцыі.

6. Фінансаванне Конкурсу

6.1.   Фінансаванне арганізацыйных выдаткаў па падрыхтоўцы і правядзенню Конкурсу, узнагароджанню пераможцаў ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтнага фонду аддзелаў культуры і адукацыі Быхаўскага райвыканкама.

 Прыкладанне 2

У Экспертную камісію раённага конкурсу дзіцячых творчых работ “Быхаўшчына вачамі дзяцей” у рамках творчага праекта “Быхаўшчына ў малюнках і вырабах дзяцей”

ад ____________________________________________________________________

(адукацыйная ўстанова ад якога прадстаўлены ўдзельнікі)

Імянная заяўка

Прозвішча, імя, імя па бацьку удзельніка_____________________________________

________________________________________________________________________

Дата нараджэння ўдзельніка (цалкам)________________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога-настаўніка______________________________

________________________________________________________________________

Намінацыя і назва творчай работы____________________________________________

________________________________________________________________________

 

Кіраўнік арганізацыі_______________________________________________________

_______________________________________________________________________

(подпіс, расшыфроўка подпісу)

 

Прыкладанне № 3

Патрабаванні да афармлення творчых работ удзельнікаў

На конкурс выстаўляюцца творчыя работы, выкананыя ў перыяд яго правядзення

Намінацыя “Малюнак”

Творчыя работы выконваюцца каляровымі алоўкамі, акварэллю, гуашай, васковымі крэйдамі, маслам, графіка. Фармат малюнка – А4.

Намінацыя ДПМ

Усе творчыя работы павінны быць забяспечаны этыкеткай (этыкетка у правым ніжнім вуглу, мацуецца на асабовы бок).

Этыкетка ўключае: а) прозвішча, імя аўтара б) назва ўстановы у) назва твора г) намінацыю д) тэхніку выканання е) памеры

 

Последние новости

СПОРТ

Соболенко пробилась в финал турнира WTA-1000 в Мадриде

3 мая 2024
Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024