Мінкультуры не можа дапамагчы Магілёву выкупіць «Вялікае мастацтва артылерыі»

Міністэрства культуры Беларусі не можа дапамагчы Магілёву выкупіць «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча. Аб гэтым паведаміў міністр культуры Павел Латушка на сустрэчы са студэнтамі МДУ ім. А. А. Куляшова. «Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі праінфармаваў мяне, што гэта кніга у фондах ёсць — нават у двух ці трох экзэмплярах, — распавядае міністр. — Я лічу, што важна, каб мы ўсе разам сабралі сродкі і пералічылі іх на гэтую важную мэту».

Павел Латушка дадаў, што калі размова ішла аб выкупе Статута Вялікага княства Літоўскага, то дзяржава мела магчымасць выдаткаваць сродкі. Па словах міністра, Статут — сапраўды ўнікальнае выданне, адзінае ў Беларусі. «Вялікае мастацтва артылерыі» такім не з’яўляецца.

«Што датычыцца ўвогуле вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцяў на тэрыторыю Беларусі, то гэта тэма вельмі актуальна, — працягвае міністр культуры. — Вы ведаеце, што, на жаль, беларускі народ згубіў вельмі шмат гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але ніхто іх вяртаць нам не збіраецца. І з пункту гледжання міжнароднага права гэта немагчыма. Кожная дзяржава прыняла заканадаўства, якое не дазваляе вяртаць гісторыка-культурныя каштоўнасці і нават вывозіць іх з краіны куды б ні было. Таму у нас ёсць некалькі асноўных магчымасцяў — гэта набываць іх, прывозіць часова і экспанаваць або рабіць копіі».

Набыццё Статута Вялікага княства Літоўскага — гэта яскравы прыклад вяртання каштоўнасцяў у Беларусь. Але гэты выпадак не адзінкавы — такіх вельмі шмат. Прыватны бізнэс робіць добры прыклад і дапамагае культуры дзяржавы. «Таму мы павінны ўсюды стымуляваць прыватны бізнэс, каб ён дапамагаў вяртаць гісторыка-культурныя каштоўнасці ў Беларусь. Указ аб падаткавых льготах дае такую магчымасць», — падкрэслівае міністр.

Па словах Паўла Латушка, у дзяржаўнай праграме «Культура» запланавана выдаткаваць 25,5 млрд. рублёў (гэта сума будзе індэксавацца ў адпаведнасці з інфляцыяй) на вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў у краіну. Добрым прыкладам гэтага з’яўляецца музеіфікацыя Нясвіжскага палацу Радзівілаў. Дзейнасць у справе музеіфікацыі Мірскага і Нясвіжскага замкаў, іншых музеяў мае сістэмны характар.

Нагадваем, што дапамагчы музею выкупіць выданне можа кожны. Патрэбны яшчэ каля 10 тыс. даляраў. Рэквізіты банкаўскага рахунку:

УК «Музей гісторыі Магілёва»
212030, Магілёў, вул. Ленінская, 1, А, тэл. 22-99-46
УНП 790203960
Філіял 700 МОУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536
р/р 3642014673147
г. Магілёў, вул. Першамайская, 71
Дырэктар Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў

У назначэнні плацяжу указываць: «На развіццё музейнай справы і абарону гісторыка-культурнай спадчыны».

Анжаліка Васілеўская

«Вялікае мастацтва артылерыі» можа стаць наступным набыткам магілёўскай Ратушы

«Вялікае мастацтва артылерыі» можа стаць наступным набыткам магілёўскай Ратушы

«Вялікае мастацтва артылерыі» можа стаць наступным набыткам магілёўскай Ратушы

 

mycity.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

30 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Председателем правления общества «Знание» избран Алексей Авдонин

30 октября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Чем занять ребенка на осенних каникулах

30 октября 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Илон Маск запустил новую онлайн-энциклопедию

30 октября 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Не рискуйте напрасно — своевременно смените шины

30 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

ВАЖНО! Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем